ПАРАДАК АСАБІСТАГА ПРЫЁМУ ГРАМАДЗЯН
КІРАЎНІЦТВАМ РАЙВЫКАНКАМА
Асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб (далей – асабісты прыём) у райвыканкаме праводзіцца кіраўніцтвам райвыканкама па графіку, які зацвярджаецца старшынёй райвыканкама.
Асабісты прыём кіраўніцтвам райвыканкама ажыццяўляецца з улікам кампетэнцыі службовых асоб, а таксама прынцыпу першапачатковага разгляду звароту ніжэйшай службовай асобай.
Старшыня райвыканкама вядзе асабісты прыём у другую сераду месяца з 8 да 13 гадзін.
Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму старшыні райвыканкама асабісты прыём праводзіць асоба, якая выконвае яго абавязкі. Пры часовай адсутнасці ў дзень асабістага прыёму першага намесніка, намеснікаў старшыні райвыканкама, кіраўнік справамі райвыканкама па ўзгадненні са старшынёй райвыканкама вызначае іншую службовую асобу, якая забяспечыць своечасовае і належнае выкананне функцый часова адсутнічаючай службовай асобы.
Графік асабістага прыёму ў райвыканкаме кіраўніцтвам райвыканкама з указаннем часу і месца яго правядзення размяшчаецца ў агульнадаступных месцах (на інфармацыйных стэндах, табло і (або) іншым спосабам) у будынку райвыканкама, на афіцыйным сайце райвыканкама ў глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт, рассылаецца ў сельвыканкамы.
Асабісты прыём праводзіцца, як правіла, па папярэднім запісе.
Папярэдняе кансультаванне і запіс на прыём да кіраўніцтва райвыканкама можна ажыццявіць у кабінеце №12 у сектары па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама або па тэлефоне 8-02159-5-16-32 ў загадчыка сектарам па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Пятровай Алены Уладзіміраўны, а ў выпадку яе адсутнасці-па тэлефоне 8-02159-5-20-45 у галоўнага спецыяліста сектара па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Таяновіч Валянціны Іванаўны ў працоўныя дні з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 17.00.
Пры запісе на асабісты прыём высвятляецца сутнасць пытання, матывы звароту, а таксама іншыя звесткі, неабходныя для арганізацыі асабістага прыёму. Заяўніку даюцца неабходныя кансультацыі і тлумачэнні аб кампетэнцыі службовых асоб райвыканкама, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў райвыканкама, дзяржаўных органаў, арганізацый, парадку разгляду зваротаў.
Грамадзянін, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, яго прадстаўнік, прадстаўнік юрыдычнай асобы прымаецца ў прызначаны для асабістага прыёму дзень у парадку чарговасці па прад'яўленні дакумента, які сведчыць яго асобу. Прадстаўнік дадаткова прад'яўляе дакумент, які пацвярджае яго паўнамоцтвы.
Асабісты прыём у райвыканкаме праводзіцца ў службовых памяшканнях іх кіраўнікоў.
Асоба, якая праводзіць асабісты прыём, кіруючыся заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у межах сваёй кампетэнцыі мае права прыняць адно з наступных рашэнняў:
- даць вуснае тлумачэнне па сутнасці кожнага з пастаўленых пытанняў;
- задаволіць просьбу, паведаміўшы заяўніку парадак і тэрмін выканання прынятага рашэння;
- адмовіць у задавальненні просьбы, патлумачыўшы матывы адмовы і парадак абскарджання прынятага рашэння.
У выпадку, калі пытанне, выкладзенае ў вусным звароце, не можа быць вырашана падчас асабістага прыёму, зварот можа выкладацца грамадзянінам у пісьмовай форме, і падлягае разгляду ў парадку, устаноўленым артыкулам 14 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".
Пры правядзенні асабістага прыёму ў службовых памяшканнях райвыканкама могуць прымяняцца тэхнічныя сродкі (аўдыё - і відэазапіс). Заяўнікі паведамляецца аб гэтым шляхам вуснага паведамлення.
Ўлік прынятых на асабістым прыёме грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб, а таксама кантроль за разглядам зваротаў ажыццяўляецца спецыялістамі сектара ў рэгістрацыйна-кантрольнай форме.
Кантроль за выкананнем даручэнняў, дадзеных у ходзе асабістага прыёму кіраўніцтвам райвыканкама, ажыццяўляе сектар.
Выкананыя даручэнні па зваротах, якія паступілі ў ходзе асабістага прыёму, здымаюцца з кантролю па рашэнні службовых асоб, якія праводзілі асабісты прыём.
Выязныя асабістыя прыёмы праводзяцца кіраўніцтвам райвыканкама ў адпаведнасці з графікам, зацверджаным старшынёй райвыканкама.
Аб месцы і часе выязнога прыёму, парадку папярэдняга запісу насельніцтва інфармуецца шляхам размяшчэння графіка ў агульнадаступных месцах (на інфармацыйных стэндах, табло і (або) іншым спосабам) у будынку райвыканкама, на афіцыйным сайце райвыканкама ў глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт.