• Расонскі раённы выканаўчы камітэт Расонскі раённы выканаўчы камітэт
  • Расоншчына турыстычная Расоншчына турыстычная
  •  г.п. Расоны з вышыні птушынага палёту  г.п. Расоны з вышыні птушынага палёту
  • Сядзібны дом пана Гласкі Сядзібны дом пана Гласкі
  • Дом культурыДом культуры
Галоўная -  Улада -  Пракуратура

Пракуратура

Дзевяноста шэсць год таму, 26 чэрвеня 1922 года на трэцяй сесіі ЦВК Беларускай СССР з мэтай ажыццяўлення нагляду за выкананнем законаў было прынята Палажэнне аб пракурорскім наглядзе і заснавана Дзяржаўная пракуратура ў складзе Народнага Камісарыята Юстыцыі.

У 2007 годзе прыняты цяпер дзеючы закон «Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь», які вызначыў структуру, ролю і прынцыпы яе функцыянавання ў нашай дзяржаве.

Пракуратура сёння - гэта шматфункцыянальны орган нагляду за выкананнем заканадаўства, які мае неабходную прававую базу і прафесійна падрыхтаваныя кадры. Сумленнасць, прынцыповасць і прафесіяналізм - неад'емныя патрабаванні да кожнага работніка пракуратуры. Менавіта гэтыя якасці дазваляюць выконваць ускладзеныя на іх абавязкі.

У адзіную цэнтралізаваную сістэму органаў пракуратуры рэспублікі ўваходзіць і пракуратура Расонскага раёна, у якой працуюць 6 чалавек, у тым ліку тры пракурорскія работніки.

Са жніўня 2014 года пракуратуру Расонскага раёна ўзначальвае Парусаў Васіль Мікалаевіч, 1981 г.н. ураджэнец г. Оршы Віцебскай вобласці. Парусаў В.М. з адзнакай скончыў дзённыя аддзяленні сярэдне - спецыяльнай і вышэйшай навучальных устаноў па спецыяльнасці «Юрыст». Больш за 2 гады праходзіў службу ў органах унутраных спраў на афіцэрскіх пасадах. У органах пракуратуры са студзеня 2008 года. Працаваў следчым пракуратуры Першамайскага раёна г. Віцебска, старшым памочнікам пракурора гэтага ж раёна, пракурорам і старэйшым пракурорам аддзелаў пракуратуры Віцебскай вобласці. За час службы ўзнагароджваўся пракурорам Віцебскай вобласці і Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь, Васіль Мікалаевіч жанаты, выхоўвае траіх непаўналетніх дзяцей, у вольны час захапляецца музыкай і актыўнымі відамі адпачынку.

Намеснік пракурора раёна Арсеній Аляксеевіч Дзянісаў скончыў дзённае аддзяленне сярэдне - спецыяльнай i завочнае аддзяленне вышэйшай навучальнай установы па спецыяльнасці «Юрыст». У цяперашні час навучаецца на 3 курсе завочнай формы навучання факультэта кіравання Інстытута кіраўніцкіх кадраў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Больш за 4 гады працаваў судовым выканаўцам суда Чыгуначнага раёна г. Віцебска. У органах пракуратуры з лістапада 2013 года. Працаваў, памочнікам, старшым памочнікам пракуратуры Чашніцкага раёна, памочнікам пракурора г. Віцебска. З 21 лютага 2018 года, прызначаны Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь на пасаду намесніка пракурора Расонскага раёна. За час службы ўзнагароджваўся пракурорам Віцебскай вобласці, пракурорам і кіраўніком адміністрацыі Першамайскага раёна г. Віцебска. Арсеній Аляксеевіч жанаты, у вольны час займаецца футболам.

Памочнік пракурора раёна Уладзімір Леанідавіч Спірыдзенка працуе ў органах пракуратуры з 1981 года пасля заканчэння Харкаўскага юрыдычнага інстытута. Вопытны і адукаваны пракурорскі работнік, які валодае ўсімі галінамі пракурорскага нагляду, ведае раён, яго асаблівасці, і, што асабліва, яго людзей. За добрасумленнае стаўленне да службовых абавязкаў, прафесійную ініцыятыву, актыўнасць, асабісты ўклад ва ўмацаванне законнасці В.Л. Спірыдзенка ў 2014 годзе была ўручана Ганаровая грамата Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

ГРАФІК
асабістага прыёму грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб
у пракуратуры Расонскага раёна

Пракурор раёна
ПАРУСАЎ Васілій Мікалаевіч

1-я, 3-я, 5-я серада
месяца з 08-00 да 13-00
2-я, 4-я серада месяца
з 14-00 да 20-00

Намеснік пракурора
ДЗЯНІСАЎ Арсеній Аляксеевіч

1-й, 3-й, 5-й панядзелак
месяца з 08-00 да 13-00
2-й, 4-й
месяца з 14-00 да 20-00

Памочнік пракурора
СПІРЫДЗЕНКА Уладзімір Леанідавіч

1-й 3-й, 5-й чацвер
месяца з 14-00 да 20-00
2-й, 4-й чацвер месяца
з 08-00 да 13-00


Па аўторках і пятніцах асабісты прыём ажыццяўляецца пракурорскімі работнікамі, якія знаходзяцца на працоўным месцы з 09-00 да 18-00.

Пракурор раёна і яго намеснік ажыццяўляюць прыём грамадзян, якія прыбылі з сельскіх населеных пунктаў і іншай мясцовасці, на працягу ўсяго працоўнага часу незалежна ад устаноўленага графіка.

Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца ў канцылярыі пракуратуры па тэлефоне 5-15-41, а таксама шляхам асабістага звароту.