Беларуская версія сайта знаходзіцца ў тэставым рэжыме
Адрас райвыканкама: 211471, г.п. Расоны, вул. Савецкая, д. 4
Тэлефон прыёмнай: +375215951267
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэгіёна

Качанава: Віцебскай вобласці ўдзяляецца самая пільная ўвага

17.04.2020

Віцебскай вобласці ўдзяляецца самая пільная ўвага, заявіла журналістам старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава перад сустрэчай з медыкамі рэгіёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў спікера верхняй палаты парламента, пытанні забеспячэння медыкаў усім неабходным актуальны для кожнай вобласці. У краіне робіцца ўсё, каб паставіць заслон каранавірусу.

"Віцебскай вобласці ўдзяляецца самая пільная ўвага. Захваральнасць тут больш высокая, чым у іншых рэгіёнах і абласных цэнтрах, - адзначыла Наталля Качанава. - Усе меры па забеспячэнні сродкамі індывідуальнай аховы, лякарствамі, па абароне медыцынскіх работнікаў, ад якіх залежыць вельмі многае, прымаюцца. Гэтыя задачы пастаўлены Прэзідэнтам".

Старшыня Савета Рэспублікі падкрэсліла важнасць сустрэчы з медыкамі, якія працуюць з хворымі і знаходзяцца на перадавой. "Важна шчыра і адкрыта пагаварыць, каб з першых вуснаў даведацца, якія ёсць пытанні, што трэба вырашаць і якую дапамогу аказваць для стабілізацыі сітуацыі. Па выніках сустрэчы будзем бачыць, дзе трэба падставіць плячо. Спадзяёмся, што ў бліжэйшы час сітуацыя будзе паляпшацца і па Віцебскай вобласці, і па Мінску", - сказала Наталля Качанава.-0-

Новости Беларуси (БЕЛТА)