• Расонскі раённы выканаўчы камітэт Расонскі раённы выканаўчы камітэт
  • Расоншчына турыстычная Расоншчына турыстычная
  •  г.п. Расоны з вышыні птушынага палёту  г.п. Расоны з вышыні птушынага палёту
  • Сядзібны дом пана Гласкі Сядзібны дом пана Гласкі
  • Дом культурыДом культуры
Галоўная -  Адно акно -  Справачны нумар 142

Справачны нумар 142

Інфармацыйна-даведачны нумар 142 службы «Адно акно»


У Расонскім райвыканкаме функцыянуе адзіны па Рэспубліцы даведачны нумар тэлефона службы «адно акно» - 142.

Мэтай стварэння нумара з'яўляецца спрашчэнне грамадзянам доступу да інфармацыі аб рабоце па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.

Жыхары як гарадскога пасёлка Расоны, так і населеных пунктаў Расонскага раёна па нумары тэлефона 142 могуць звярнуцца за даведачнай інфармацыяй аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур і рэжыме работы дзяржаўных органаў Расонскага раёна.

Патэлефанаваўшы на дадзены нумар тэлефона, можна даведацца час работы і прыёмныя дні кіраўніцтва Расонскага райвыканкама, рэжым работы, месцазнаходжанне і нумары тэлефонаў спецыялістаў, якія ажыццяўляюць прыём зацікаўленых асоб па адміністрацыйных працэдурах. Таксама па нумары 142 можна ўдакладніць, якія дакументы патрэбныя, каб вырашыць жыллёвыя пытанні, пытанні, звязаныя з дазволам будаўніцтва, рэканструкцыяй і прыёмкай у эксплуатацыю жылых дамоў грамадзян, пытанні апекі і папячыцельства, газіфікацыі жылых дамоў, пытанні льготнага крэдытавання, землекарыстання і інш.

Дадзены тэлефонны сервіс працуе па прынцыпе "аднаго акна", але па тэлефоне. Гэта не «гарачая лінія», а тэлефонная кансультацыя, з дапамогай якой насельніцтва Расонскага раёна можа аператыўна атрымаць неабходную інфармацыю (Панядзелак-серада, пятніца з 08.00 да 17.00, чацвер з 11.00 да 20.00 (перапынак на абед з 13.00 да 14.00), выхадныя дні: субота, нядзеля)*.

*Працягласць работы ў рабочы дзень, які непасрэдна папярэднічае дзяржаўнаму святу або святочнаму дню, скарачаецца на адну гадзіну (арт.116 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).