Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Расонскі раённы выканаўчы камітэт
22 сакавіка 2018

Эксперты Сусветнай мытнай арганізацыі высока ацанілі работу па мадэрнізацыі мытнай службы Беларусі

Замежныя эксперты і беларускія мытнікі ў рамках місіі Сусветнай мытнай арганізацыі абмяняліся вопытам па ўдасканаленні мытнага адміністравання, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным мытным камітэце.

Акрэдытаваныя эксперты Сусветнай мытнай арганізацыі, якія прыбылі ў Беларусь з Фінляндыі і Македоніі, азнаёмілі беларускіх мытнікаў з нацыянальным вопытам па выкарыстанні аўтаматызаванай сістэмы транзіту, а таксама ажыццяўленнем аўтаматычнага выпуску тавараў пры мытным транзіце. У сваю чаргу прадстаўнікі Дзяржаўнага мытнага камітэта расказалі аб дасягнутых выніках у гэтым напрамку беларускай мытні.

Для практычнага азнаямлення з работай мытнай службы на граніцы па афармленні розных відаў грузаў і транспартных сродкаў прадстаўнікі Сусветнай мытнай арганізацыі наведалі Брэсцкую мытню і аўтадарожны пункт пропуску "Казловічы". Таксама ў Брэсце госці вывучылі работу адзінага ў краіне стацыянарнага інспекцыйна-надгляднага комплексу на чыгунцы.

Эксперты пабывалі і ў транспартна-лагістычным цэнтры "Мінск - Белмытнясэрвіс 2", дзе змаглі пераканацца на практыцы ў эфектыўнасці прымянення сучасных інфармацыйных тэхналогій у сферы мытнай справы.

Замежнай дэлегацыі была прадастаўлена магчымасць азнаёміцца з парадкам падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі спецыялістаў у галіне мытнай справы ў ведамасным інстытуце.

Замежныя калегі высока ацанілі праведзеную работу па мадэрнізацыі мытнай службы Рэспублікі Беларусь, спрашчэнні мытных працэдур, укараненні сучасных інфармацыйных тэхналогій.

Вынікі місіі Сусветнай мытнай арганізацыі, якая праходзіць з 19 па 23 сакавіка, будуць выкарыстаны для выпрацоўкі дадатковых мер, накіраваных на далейшае развіццё беларускай мытнай службы і стварэнне безбар'ернага асяроддзя для бізнесу.