Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Расонскі раённы выканаўчы камітэт

Аддзелы райвыканкама, функцыі і задачы

Упраўленне па сельскай гаспдарцы і харчаванню Расонскага раённага выканаўчага камітэта

Першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення:
Яскевіч Руслан Валер’евіч
Час асабістага прыёму: 1-я серада месяца з 8-00 да 13-00
Месца знаходжання: вул. Савецкая,4, каб. № 83
Тэл. (802159) 5 12 79
Функцыі ўпраўлення: каардынацыя ў межах дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь развіцця дзейнасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, якія пераапрацоўваюць сельскагаспадарчую сыравіну і абслугоўваюць сельскую гаспадарку раёна, незалежна ад форм уласнасці;
распрацоўка і рэалізацыя мер па ўдасканаленні гаспадарчага механізма ў аграпрамысловым комплексе;
распрацоўка і рэалізацыя мер па стымуляванні вытворчасці і паставак сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны, паляпшэнні іх якасці і скарачэнню страт;
аналіз агульнай стратэгіі сацыяльна-эканамічнага развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці;
распрацоўка і рэалізацыя праграм па павелічэнні харчовых рэсурсаў.

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Расонскага раённага выканаўчага камітэта

Начальнік упраўлення Саўчанка Алена Міхайлаўна
Час асабістага прыёму: 2-я серада месяца з 8-00 да 13-00
Месца знаходжання: вул. Савецкая, 4, каб. № 24
Тэл. (802159) 5 13 43
Функцыі ўпраўлення: рэалізацыя асноўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі па комплексным вырашэнні праблем у сацыяльна - працоўнай сферы, ахове працы, садзейнічанні занятасці насельніцтва, развіццю сацыяльнага партнёрства, дзяржаўнага пенсійнага забеспячэння, дзяржаўнага сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай падтрымкі насельніцтва, дэмаграфічнай бяспекі;
забеспячэнне рэалізацыі на тэрыторыі раёна асноўных напрамкаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі па комплексным вырашэнні праблем у сацыяльна-працоўнай сферы;
рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы садзейнічання занятасці насельніцтва, дэмаграфічнай бяспекі;
распрацоўка і рэалізацыя мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне норм аховы працы ў суб’ектах гаспадарання раёна незалежна ад форм уласнасці;
рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі па пытаннях пенсійнага забеспячэння і сацыяльнай абароны грамадзян.

Сектар землеўпарадкавання Расонскага раённага выканаўчага камітэта

Загадчык сектара Вечароў Аляксандр Іванавіч
Месца знаходжання: вул. Савецкая, 4 каб. № 92
Тэл. (802159) 5 12 63
Функцыі сектара: рэалізацыя мер дзяржаўнага рэгулявання ў сферы зямельных адносінаў, аховы і рацыянальнага выкарыстання зямель на тэрыторыі Расонскага раёна;
ажыццяўленне дзяржаўнага кантролю за выкарыстаннем і аховай зямель, правядзеннем якасных землеўпарадкавальных і зямельна-кадастравых работ;
вядзенне справаводства і растлумачальнай работы па пытаннях канфіскацыі і прадастаўлення зямельных участкаў;
вядзенне адміністратыўных працэдур у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, якія дзейнічаюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Аддзел эканомікі Расонскага раённага выканаўчага камітэта

Начальнік аддзела Бельская Святлана Арсеньеўна
Месца знаходжання: вул. Савецкая, 4 каб. № 51
Тэл. (802159) 5 13 74
Функцыі аддзела: распрацоўка і рэалізацыя праграм і прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна;
комплексны аналіз сацыяльна-эканамічнага і фінансавага стану раёна;
рэалізацыя дзяржаўнай інвестыцыйнай палітыкі.

Аддзел па адукацыі Расонскага раённага выканаўчага камітэта

Начальнік аддзела Мельнікаў Віктар Віктаравіч
Час асабістага прыёму: 1-ы, 3-і панядзелак месяца з 8-00 да 13-00,
з 14-00 да 17-00.
Месца знаходжання: вул. Савецкая, 4, каб. № 87
Тэл. (802159) 5 1261
Функцыі аддзела: рэалізацыя прынцыпаў дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі;
ажыццяўленне функцый па забеспячэнні якасці адукацыі, выхавання і аховы дзяцінства ва ўстановах адукацыі, функцыянавання сістэмы адукацыі ў раёне.

Фінансавы аддзел Расонскага раённага выканаўчага камітэта

Начальнік аддзела Зянько Кацярына Яўгеньеўна
Месца знаходжання: вул. Савецкая, 4 каб. № 44
Час асабістага прыёму: 3-і аўторак месяца з 8-00 да 13-00,
з 14-00 да 17-00
Тэл. (802159) 5 14 31
Функцыі аддзела: кароткатэрміновае і сярэднетэрміновае прагназаванне забеспячэння раённага бюджэту фінансавымі рэсурсамі;
аналіз і прапановы па карэктыроўцы паказчыкаў раённага бюджэту;
вядзенне бухгалтарскага ўліку па выкананні раённага бюджэту;
вядзенне бухгалтарскага ўліку па выкананні бюджэтнай сметы фінансавага аддзела;
арганізацыя работы па састаўленні праекта раённага бюджэту;
фарміраванне разліковых паказчыкаў па кансалідаваным бюджэце;
забеспячэнне выканання раённага бюджэту.

Аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Расонскага раённага выканаўчага камітэта

Начальнік аддзела Жаглоў Аляксей Дзмітрыевіч
Месца знаходжання: вул. Савецкая, 4 каб. № 14
Тэл. (802159) 5 2304
Функцыі аддзела: рэалізацыя мерапрыемстваў па ажыццяўленні рэгулявання дзейнасці жыллёва-камунальнай гаспадаркі, арганізацый раёна ў сферы рацыянальнага кіравання дзяржаўным жыллёвым фондам, выкарыстання і забеспячэння захаванасці дзяржаўнага і прыватнага жыллёвых фондаў;
рэалізацыя мер па забеспячэнні выканання заканадаўства, рэгулюючага пытанні жыллёва-камунальнай сферы, аналіз і абагульненне практыкі прымянення нарматыўна-прававых актаў ў гэтай сферы на тэрыторыі раёна;
распрацоўка прагнозаў і праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна па пытаннях развіцця ЖКХ, сферы паслуг, мерапрыемстваў энергазберажэння;
ажыццяўленне кантролю за работай жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аказаннем насельніцтву жыллёва-камунальных паслуг, аператыўнасцю вырашэння праблемных пытанняў, узнятых насельніцтвам.
выкананне мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі у сферы архітэктурнай і будаўнічай дзейнасці, накіраванай на вырашэнне бягучых і перспектыўных задач комплекснага сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна;
выкананне адміністратыўных працэдур па заявах грамадзян, якія адносяцца да кампетэнцыі аддзела.

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Расонскага раённага выканаўчага камітэта

Начальнік аддзела Валынка Нона Генадзьеўна
Месца знаходжання: вул. Савецкая, 4 каб. № 67
Час асабістага прыёму: 2-і чацверг месяца з 8-00 да 13-00, з 14-00
да 17-00
Тэл. (802159) 5 13 36
Функцыі аддзела: рэлізацыя дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на тэрыторыі раёна;
інфармацыйна-ідэалагічнае забеспячэнне правядзення ў раёне палітычных кампаній і іншых мерапрыемстваў, якія маюць агульнадзяржаўнае ці агульнараённае значэнне;
рэлізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы масавай інфармацыі, культуры;
тлумачэнне насельніцтву раёна ідэалогіі беларускай дзяржавы, дзяржаўнай палітыкі;
выхаванне ў грамадзян патрыятызму і грамадзянскай адказнасці.

Аддзел арганізацыйна-кадравай работы Расонскага раённага выканаўчага камітэта

Начальнік аддзела Мірановіч Ірына Міхайлаўна
Месца знаходжання: вул. Савецкая, 4 каб. № 55
Тэл. (802159) 5 14 92
Функцыі аддзела: распрацоўка і рэалізацыя мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне ў раёне цэласнай сістэмы фарміравання і эфектыўнага выкарыстання кадравага патэнцыяала, фарміраванне рэзерву кадраў;
рэалізацыя мер па арганізацыйным забеспячэнні выканаўчай і распарадчай дзейнасці райвыканкама па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна;
забеспячэнне вядзення справаводства па кадравых пытаннях у парадку, устаноўленым у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
рэалізацыя арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні на тэрыторыі раёна выбараў усіх узроўняў;
разгляд у парадку, устаноўленым заканадаўствам, зваротаў, якія паступілі ў райвыканкам, ад юрыдычных і фізічных асоб па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі аддзела;
выкананне адміністратыўных працэдур па заявах грамадзян, якія адносяцца да кампетэнцыі аддзела;
каардынацыя пытанняў узаемадзеяння з праваахоўнымі органамі, накіраваных на забеспячэнне правапарадку.

Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану Расонскага раённага выканаўчага камітэта

Начальнік аддзела Бійчук Ала Канстанцінаўна
Месца знаходжання: вул. Савецкая, 4, каб. № 29
Тэл. (802159) 5 12 74
Функцыі аддзела: рэгістрацыя, улік і ўнясенне змяненняў у акты грамадзянскага стану ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
правядзенне тлумачальнай работы сярод насельніцтва па пытаннях заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і, парадку рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану;
ажыццяўленне прыёму грамадзян, прадстаўнікоў юрыдычных асоб і разгляд зваротаў у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, у тым ліку па заяўным прынцыпе «адно акно»;
папулярызацыя новых грамадзянскіх абрадаў, а таксама нацыянальных абрадаў, накіраваных на ўмацаванне сям’і.

Галоўны юрысконсульт Расонскага раённага выканаўчага камітэта

Сінкевіч Наталля Аляксандраўна
Месца знаходжання: вул. Савецкая, 4 каб. № 62
Тэл. (802159) 52565
Функцыі: падрыхтоўка сумесна са структурнымі падраздзяленнямі прапаноў аб удасканаленні заканадаўства па накірунках дзейнасці выканкама, распрацоўка праектаў нарматыўных, прававых і іншых прававых актаў;
правядзенне юрыдычнай экспертызы праектаў нарматыўна-прававых актаў;
абагульненне і аналіз практыкі прымянення райвыканкамам нарматыўна-прававых актаў;
прававое кансультаванне службовых асоб і структурных падраздзяленняў райвыканкама па асноўных накірунках дзейнасці;
вядзенне ўліку нарматыўных прававых актаў, прынятых райвыканкамам, удзел у фарміраванні ў Рэспубліцы Беларусь адзінага эталоннага банка дадзеных прававой инфармацыі.

Сектар па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Расонскага раённага выканаўчага камітэта

Загадчык сектара Пятрова Алена Уладзіміраўна
Месца знаходжання: вул. Савецкая, 4 каб. № 11
Тэл. (802159) 5 20 45
Функцыі сектара: каардынацыя, метадычнае кіраванне і забеспячэнне кантролю за работай па выкананні заканадаўства па зваротах грамадзян і аб адміністратыўных працэдурах (служба «адно акно») у структурных падраздзяленнях райвыканкама і іншых арганізацыях.