Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Расонскі раённы выканаўчы камітэт
13 чэрвеня 2019

На мерапрыемствы "Славянскага базару" прададзена больш за 50 працэнтаў білетаў

12 чэрвеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. На мерапрыемствы міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" рэалізавана больш за 50 працэнтаў білетаў. Аб гэтым паведаміў журналістам дырэктар форуму Глеб Лапіцкі перад выязным пасяджэннем арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні фестывалю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На гэты момант агульная колькасць рэалізаваных білетаў складае каля 40-45 тыс., або каля 51 працэнта. З іх 3 тыс. набыты за мяжой. Геаграфія шырокая: Швейцарыя, Ізраіль, Гвінея, ЗША, іншыя краіны, шмат з Расіі і Латвіі", - сказаў Глеб Лапіцкі.

Значная колькасць прададзеных білетаў у Латвіі, на яго думку, у многім звязана з комплекснай работай па арганізацыі бязвізавага рэжыму для гасцей "Славянскага базару" з 74 краін свету і выхаду на прамыя online-продажы ў Латвіі і Казахстане. "Гэта добры патэнцыял, каб мы развівалі фестываль не толькі як культурны, але і турыстычны брэнд", - упэўнены дырэктар форуму.

Глеб Лапіцкі ўдакладніў, што на 99,9 працэнта праграма фестывалю сфарміравана. "Дадаткова, вядома, яшчэ можа нехта з'явіцца, але ў першую чаргу мы будзем старацца рэалізаваць усё тое, што ўжо запланавалі", - адзначыў ён.

У Віцебску 11 чэрвеня адбылося выязное пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні "Славянскага базару" з удзелам намесніка прэм'ер-міністра Ігара Петрышэнкі. Удзельнікі наведалі ключавыя аб'екты форуму, у тым ліку выставачную залу "Духаўскі круглік" і Летні амфітэатр, дзе азнаёміліся з гатоўнасцю галоўнай сцэнічнай пляцоўкі горада і ўмовамі для артыстаў.

Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 8 па 17 ліпеня. Урачыстая цырымонія і гала-канцэрт адкрыцця адбудуцца ў Летнім амфітэатры 11 ліпеня, закрыцця - 15 ліпеня. Дадатковыя мерапрыемствы запланаваны на 8-10 і 16-17 ліпеня.

Новости Беларуси (БЕЛТА)