Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:0014:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб c 8.00

Маладзежная палітыка

Маладзёжная палітыка ў Расонскім раёне рэалізуецца ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь ад 7 снежня 2009 г. № 65-З «Аб асновах дзяржаўнай моладзевай палітыкі» і іншымі нарматыўна-прававымі актамі па пытаннях рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.

У Расонскім раёне колькасць моладзі складае ўсяго каля 10.5% ад агульнага насельніцтва раёна.

Агульную каардынацыю работы па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў раёне ажыццяўляе аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Расонскага райвыканкама.

Пытанні дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў раёне курыруе галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Расонскага раённага выканаўчага камітэта Мельнікава Наталля Віктараўна.

г.п. Расоны, вул. Савецкая, 4, кабінет № 66

тэл.: 8 (02159) 5-67-89

E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.


Грамадскае аб’яднане “Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі”

Расонскі раённы камітэт Грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»

Першы сакратар Расонскага РК ГА «БРСМ» - Пятровіч Таццяна Аляксандраўна

тэлефон арганізацыі: 8 (02159) 5-16-18

час працы:

панядзелак - пятніца, з 8.00 па 17.00

(Перапынак на абед 13-00 - 14-00)

Галоўны бухгалтар (спецыяліст) Расонскага РК ГА «БРСМ» - Ломыш Наталля Аляксандраўна

Паштовы адрас: 211471, г.п. Расоны, вул. Савецкая 4,

адрас электроннай пошты: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Мэта арганізацыі:

Стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі, раскрыцця яе творчага патэнцыялу, садзейнічанне развіццю ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях беларускага народа.

Расонскі раённы камітэт ГА «БРСМ» у сваёй дзейнасці кіруецца Статутам, зацверджаным планам работы на год, пратаколамі даручэнняў і іншымі дакументамі абласнога і цэнтральнага камітэтаў, а таксама раённымі праграмамі, планамі мерапрыемстваў, накіраванымі на рэалізацыю маладзёжнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь, ход выканання якіх рэгулярна асвятляецца на старонках раённай газеты. Самая важная задача сёння для раённага камітэта БРСМ-гэта выхаванне Расонскай моладзі ў духу патрыятызму, гонару і любові да роднага краю, імкнення працуе на карысць яго росквіту, памнажаць і праслаўляць яго поспехі.