Віцебскі абласны выканаўчы камітэт абвяшчае адкрыты абласны конкурс мерапрыемстваў у сферы лічбавага развіцця і інавацыйных праектаў (работ, мерапрыемстваў) для фінансавання за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ў 2027 годзе.
Адкрыты конкурсны адбор і ведамасную навукова-тэхнічную экспертызу праектаў (работ, мерапрыемстваў), якія фінансуюцца за кошт сродкаў інавацыйнага фонду Віцебскага аблвыканкама праводзіцца на падставе Інструкцыі аб парадку правядзення і выкарыстання сродкаў інавацыйнага фонду Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, зацверджанай рашэннем Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 23 жніўня 2012 г. № 203 (далей – Інструкцыя № 203) і Інструкцыі аб парадку правядзення адкрытага конкурснага адбору мерапрыемстваў у сферы лічбавага развіцця і мерапрыемстваў па маштабаванні вынікаў пілотных праектаў у сферы лічбавага развіцця для фінансавання са сродкаў інавацыйнага фонду Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, зацверджанай рашэннем Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 22 мая 2024 г. № 22 (далей – Інструкцыя № 22).
Сродкі інавацыйнага фонду выкарыстоўваюцца на
- рэалізацыю інавацыйных праектаў, якія выконваюцца ў межах дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь;
- выкананне навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ, якія забяспечваюць стварэнне новай прадукцыі, новых (удасканаленых) тэхналогій, новых паслуг для Рэспублікі Беларусь;
- арганізацыю дзейнасці і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры, у тым ліку на капітальныя выдаткі;
- развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы галіновых лабараторый, прыкладное палажэнне аб якіх вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, у тым ліку на капітальныя выдаткі;
- фінансаванне навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ, выконваемых у рамках рэалізацыі інавацыйных праектаў, работ па арганізацыі і асваенні вытворчасці навукова-тэхнічнай прадукцыі, створанай у выніку выканання інавацыйных праектаў і заданняў дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм, і аказанне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі пры рэалізацыі інавацыйных праектаў у выглядзе прадастаўлення інавацыйных ваўчараў і грантаў за кошт сродкаў, накіраваных на гэтыя мэты Беларускаму інавацыйнаму фонду;
- правядзенне навуковых і навукова-практычных канферэнцый, семінараў, сімпозіумаў, выстаў навукова-тэхнічных дасягненняў, падрыхтоўку і выданне навукова-тэхнічнай і навукова-метадычнай літаратуры;
- фінансаванне мерапрыемстваў у сферы лічбавага развіцця рэальнага сектара эканомікі, праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, рэгіянальных комплексаў мерапрыемстваў у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 красавіка 2022 г. № 136 ”Аб органе дзяржаўнага кіравання ў сферы лічбавага развіцця і пытаннях інфарматызацыі“.
Крытэрыі
конкурснага адбору
для
праектаў, якія прэтэндуюць на атрыманне сродкаў інавацыйнага фонду Віцебскага аблвыканкама
1. арганізацыя тэхналагічнага працэсу, які забяспечвае сярэдні ўзровень дабаўленай вартасці на аднаго працаўніка, аналагічны сярэдняму ўзроўню дабаўленай вартасці на аднаго працаўніка па адпаведным відзе эканамічнай дзейнасці ў Еўрапейскім саюзе альбо перавышаючы гэты ўзровень;
2. экспартная арыентаванасць інавацыйнага праекта (перавышэнне экспарту над імпартам);
3. стварэнне і ўкараненне новых тэхналогій і (або) вытворчасць новай для Рэспублікі Беларусь і (або) сусветнай эканомікі прадукцыі;
для мерапрыемстваў у сферы лічбавага развіцця
- адпаведнасць Пераліку мерапрыемстваў у сферы лічбавага развіцця, зацверджанаму пастановай Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь ад 6 кастрычніка 2022 г. № 18 “Аб пераліку мерапрыемстваў у сферы лічбавага развіцця”;
- адпаведнасць асноўным напрамкам лічбавага развіцця ў Рэспубліцы Беларусь да 2030 года, устаноўленым падпунктам 1.1 пункта 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 лістапада 2023 г. № 381 “Аб лічбавым развіцці”;
- выкананне задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь і яе адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак;
- дасягненне паказчыкаў узроўню лічбавага развіцця галін эканомікі і адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 красавіка 2023 г. № 280 “Аб мерах па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 красавіка 2022 г. № 136“;
- накіраванасць мерапрыемстваў на стварэнне і (або) укараненне новых для вобласці інфармацыйных і іншых перадавых тэхналогій;
- эканамічны і (або) сацыяльны эфект ад рэалізацыі мерапрыемства ў сферы лічбавага развіцця для Віцебскай вобласці.
Удзельнікамі
адкрытага конкурснага адбору могуць быць
інавацыйных праектаў
ых праектаў
арганізацыі, маёмасць якіх знаходзіцца ў камунальнай уласнасці, гаспадарчыя таварыствы, акцыі (долі ва ўстаўных фондах) якіх знаходзяцца ў камунальнай уласнасці;
навуковыя, праектныя і канструктарскія арганізацыі Рэспублікі Беларусь незалежна ад іх падпарадкавання;
арганізацыі Рэспублікі Беларусь без ведамаснага падпарадкавання;
іншыя арганізацыі Рэспублікі Беларусь, якія з'яўляюцца плацельшчыкамі падатку на прыбытак у мясцовыя бюджэты на тэрыторыі Віцебскай вобласці.
мероприяцстваў у сферы лічбавага развіцця
- структурныя падраздзяленні Віцебскага аблвыканкама;
- гарадскія, раённыя выканаўчыя камітэты Віцебскай вобласці;
- дзяржаўныя арганізацыі, гаспадарчыя таварыствы, у дачыненні да якіх Віцебская вобласць альбо яе адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, валодаючы долямі (акцыямі) ва ўстаўных фондах, можа вызначаць рашэнні, якія прымаюцца гэтымі гаспадарчымі таварыствамі;
- арганізацыі, падпарадкаваныя рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання або якія ўваходзяць у склад дзяржаўных аб'яднанняў, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь (па ўзгадненні з гэтымі дзяржаўнымі органамі, дзяржаўнымі аб'яднаннямі).
з 01.12.2025 па 27.02.2026 наступныя дакументы
- заяўку на ўдзел у адкрытым конкурсным адборы (указаць запытаную суму сродкаў з інавацыйнага фонду, абгрунтаванне неабходнасці яе выдзялення, напрамкі выкарыстання сродкаў, тэрміны рэалізацыі праекта (работы, мерапрыемствы), укараненне айчынных распрацовак, эканамічны і (або) сацыяльны эфект ад рэалізацыі праекта (работы, мерапрыемствы);
- бізнес-план праекта (для інавацыйных праектаў);
- тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне работы (для навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх, доследна-тэхналагічных работ);
- бізнес-план або бізнес-праект (для суб'ектаў інавацыйнай інфраструктуры);
- абгрунтаванне неабходнасці развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы, уключаючы капітальныя выдаткі, з дадаткам пераліку неабходнага абсталявання (работ, паслуг), узгодненае з зацікаўленым дзяржаўным органам (арганізацыяй), копію пратакола пасяджэння навукова-тэхнічнага савета заказчыка (экспертнага або тэхніка-эканамічнага савета) аб мэтазгоднасці выканання мерапрыемстваў (для галіновых лабараторый);
- заключэнне па інавацыйным праекце (бізнес-плане праекта), выдадзенае органам кіравання аблвыканкама або гаррайвыканкама;
- дакументы, якія пацвярджаюць навізну тэхналогіі і (або) прадукцыі для Рэспублікі Беларусь і (або) сусветнай эканомікі (для інавацыйных праектаў);
- іншыя дакументы і матэрыялы, звязаныя з выкананнем праектаў (работ, мерапрыемстваў).