«ЗАІМКА ЛЯСНОГА»
Шамовіч Дзмітрый Іванавіч
Адрас
Расонскі раён, Клясціцкі с/с, в. Сасновы Бор
Кантактныя даныя: +37529 753 42 61
УМОВЫ ПРАЖЫВАННЯ:
Двухпавярховы драўляны дом на беразе ракі Нішча. 5 двухмесных пакояў (тры з іх з вялікімі ложкамі) для гасцей. Туалет, душ, гарачая вада ў нумарах. Wi-fi.
КАРОТКАЕ АПІСАННЕ:
Сядзіба "Заімка ляснога" знаходзіцца на самым поўначы Беларусі, у глыбіні ляснога масіву ў цэнтры рэспубліканскага заказніка «Чырвоны Бор». Калі вам хочацца даведацца больш пра прыроду нашай краіны - вам сюды.
Тут можна не толькі пагуляць па лесе, але і:
- паўдзельнічаць у кальцаванні птушак;
- падгледзець за жыццём глушцоў у таёжным лесе;
- пагуляць па сапраўдным верхавым балоце;
- навучыцца будаваць дамы для птушак;
- паглыбіць свае веды ў галіне арніталогіі і паназіраць за птушкамі
- пазнаёміцца з ваўкамі (углыбіцца ў асаблівасці ўзаемаадносін чалавека і звера, паслухаць ваўчыны выццё і можа быць перагледзець сваё стаўленне да шэрага);
- паназіраць за ласямі, аленямі і зубрамі ў сапраўдным лесе.
«ЗВЯРОЖЖА»
Антоневіч Сяргей Мікалаевіч
Адрас
Расонскі раён, Янкавіцкі с/с,
в. Рудня вул. Санаторная д.7
Кантактныя даныя
+375 29 306-60-40,
+375 33 306-60-40
www.zveje.by
УМОВЫ ПРАЖЫВАННЯ:
Двухпавярховы драўляны дом, размешчаны недалёка ад возера Якаўскае.
КАРОТКАЕ АПІСАННЕ:
Аграсядзіба «Звежжа» прапануе гасцям камфортныя ўмовы для пражывання: у доме маецца санвузел, душавая кабіна, гарачая вада. Гаспадары гарантуюць разнастайнае хатняе харчаванне з экалагічна чыстых прадуктаў з хатняга падворка. Можаце гатаваць самі, на кухні ёсць усё неабходнае абсталяванне і посуд.
Тут вы не толькі адпачнеце ў ціхім і ўтульным месцы, але і пры неабходнасці пройдзеце курс лячэбнага класічнага масажу ў досведнага спецыяліста. Таксама для вас такія аздараўленчыя працэдуры як: сон на вуллях, лячэбная фізкультура, лазня, разнастайныя травяныя гарбаты, мёд і прадукты пчалярства.
Для аматараў актыўнага адпачынку: рыбалка, экскурсіі, прагулкі па водных і пешых маршрутах. Ёсць лодка, катамаран, ровар. З аднаго боку сядзібы знаходзіцца возера з невялікім востравам, з другога - лес з разнастайнай расліннасцю і жывёльным светам. Так што маляўнічыя віды вам забяспечаны.
«HOUSE LIKЕ»
Барадулькіна Наталля Аляксандраўна
Адрас
Расонскі раён, Клясціцкі с/с в. Юхавічы вул. Дружбы д.37
Кантактныя даныя
+37533 696-00-96
+37529 8998812
Instagram: @houselike_
УМОВЫ ПРАЖЫВАННЯ:
аднапавярховы катэдж на 7 спальных месцаў (гасцей 10+) на беразе ракі Нішча.
КАРОТКАЕ АПІСАННЕ:
Магчымасць арэнды сядзібы для сямейнага адпачынку, для правядзення святаў (Дні нараджэння, невялікія карпаратывы, выпускныя і г.д.).
Дасуг: руская лазня, адпачынак на прыродзе, рыбалка, лодка, мангал, 4 альтанкі, адпачынак ля ракі.
Ёсць: абсталяваная кухня, абсталяваны санвузел, камін, тэлевізар, DVD + мікрафоны, музычная аўдыёсістэма.
«ВОСТРАЎ»
Барысаў Уладзімір Васільевіч
Адрас
Расонскі раён, Янкавіцкі с/с, в. Рудня вул.Каралі д.14а
Кантактныя даныя
+37529 7698456; +37544 7387202
УМОВЫ ПРАЖЫВАННЯ:
Аднапавярховы дом на беразе возера Якаўскае.
КАРОТКАЕ АПІСАННЕ:
Аграсядзіба "Востраў" размешчана ў цудоўным маляўнічым месцы, акружаным найпрыгажэйшым возерам і густымі лясамі. У вашым распараджэнні руская лазня, катамаран, катэр, адкрытыя альтанкі, мангалы і многае іншае.