Экстрэмізм (экстрэмісцкая дзейнасць) - дзейнасць грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства (далей, калі не ўказана іншае, - грамадзяне) альбо палітычных партый, прафесійных саюзаў, іншых грамадскіх аб'яднанняў, рэлігійных і іншых арганізацый, у тым ліку замежных або міжнародных арганізацый або іх прадстаўніцтваў (далей, калі не ўказана іншае, - арганізацыі), фарміраванняў і індывідуальных прадпрымальнікаў па планаванні, арганізацыі, падрыхтоўцы і здзяйсненні замахаў на незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт, асновы канстытуцыйнага ладу, грамадскую бяспеку шляхам:

  • гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу і (або) тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь ( арт. 361 КК РБ);
  • захопу або ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам ( арт. 357 КК РБ);
  • стварэння экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзелу ў экстрэмісцкім фарміраванні ( арт. 361-1 КК РБ);
  • садзейнічання ажыццяўленню экстрэмісцкай дзейнасці, праходжання навучання або іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў такой дзейнасці (361-5 КК РБ);
  • распаўсюджвання ў гэтых мэтах загадзя ілжывых звестак аб палітычным, эканамічным, сацыяльным, ваенным або міжнародным становішчы Рэспублікі Беларусь, прававым становішчы грамадзян у Рэспубліцы Беларусь, якія дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь ( арт. 369-1 КК РБ);
  • абразы ў гэтых мэтах прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, дыскрэдытацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання ( арт. 369 КК РБ);
  • стварэння ў гэтых мэтах незаконнага ўзброенага фарміравання (361-1 КК РБ);
  • ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці (290-5 КК РБ);
  • распальвання расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці розні, палітычнай або ідэалагічнай варожасці, варожасці ці розні ў дачыненні да якой-небудзь сацыяльнай групы, у тым ліку здзяйснення ў названых мэтах проціпраўных дзеянняў супраць грамадскага парадку і грамадскай маралі, парадку кіравання, жыцця і здароўя, асабістай свабоды, гонару і годнасці асобы, маёмасці ( арт. 130 КК РБ);
  • арганізацыі і ажыццяўлення масавых беспарадкаў, актаў вандалізму, звязаных з пашкоджаннем або знішчэннем маёмасці, захопу будынкаў і збудаванняў, іншых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўнага ўдзелу ў іх па матывах расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні, палітычнай або ідэалагічнай варожасці, варожасці або розні ў дачыненні да якой-небудзь сацыяльнай групы (293 КК РБ);
  • здзяйснення ў гэтых мэтах незаконных дзеянняў у дачыненні да зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў (арт. 295 КК РБ);
  • прапаганды выключнасці, перавагі альбо непаўнавартасці грамадзян па прыкмеце іх сацыяльнай, расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або моўнай прыналежнасці (арт. 130 КК РБ);
  • распаўсюджвання экстрэмісцкіх матэрыялаў, а роўна вырабу, выданню, захоўванню або перавозцы такіх матэрыялаў у мэтах распаўсюджвання (арт. 19.11 КаАП);
  • рэабілітацыі нацызму, прапаганды або публічнага дэманстравання, вырабу, распаўсюджвання нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі, а роўна захоўвання або набыцця такой сімволікі або атрыбутыкі ў мэтах распаўсюджвання (341-1 КК РБ);
  • перашкоджвання законнай дзейнасці дзяржаўных органаў, у тым ліку Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, выбарчых камісій, камісій па рэферэндуме, камісій па правядзенні галасавання аб адкліканні дэпутата, а таксама законнай дзейнасці службовых асоб гэтых органаў, камісій, здзейсненае з прымяненнем гвалту, пагрозы яго прымянення, падману, подкупу, або прымянення гвалту альбо пагрозы гвалтам у дачыненні да блізкіх названых службовых асоб з мэтай перашкоджвання іх законнай дзейнасці або прымусу да змены характару такой дзейнасці альбо з помсты за выкананне імі службовых абавязкаў (арт. 366 КК РБ);
  • фінансавання экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-2 КК РБ);
  • публічных заклікаў да арганізацыі або правядзення ў гэтых мэтах незаконных сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэман
  • Спічанок Дзмітрый 1, [29.12.2025 17:15]
  • несанкцыянаванай арганізацыі ці правядзенні мітынгу, пікету альбо іншага масавага мерапрыемства альбо ўдзеле ў такіх масавых мерапрыемствах шляхам гвалту, пагрозы прымянення гвалту, падману ці выплаты ўзнагароджання, альбо іншай арганізацыі ці правядзенні такіх масавых мерапрыемстваў, калі іх правядзенне пацягнула па неасцярожнасці гібель людзей, прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання аднаму ці некалькім асобам ці прычыненне ўрону ў буйным памеры (арт. 369-3 КК РБ);
  • публічных закліках да вышэйназваных дзеянняў, а таксама публічным апраўданні такіх дзеянняў (арт. 361 КК РБ).
  • Што такое экстрэмісцкія матэрыялы?

    Экстрэмісцкія матэрыялы - сімволіка і атрыбутыка, інфармацыйная прадукцыя (друкаваныя, аўдыё-, аўдыёвізуальныя і іншыя інфармацыйныя паведамленні і (або) матэрыялы, плакаты, партрэты, транспаранты і іншая наглядная агітацыя, рэкламная прадукцыя), прызначаныя для публічнай дэманстрацыі, выкарыстання і распаўсюджвання альбо распаўсюджаныя любым спосабам у мэтах уцягвання ў экстрэмісцкую дзейнасць і яе прапаганды і прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі па рашэнні суда.

    Якія бываюць формы экстрэмісцкіх матэрыялаў?

    • CD-R дыскі
    • Кніжныя выданні
    • Друкаваныя выданні
    • Відэаматэрыялы
    • Інфармацыйныя матэрыялы (Telegram-каналы, відэаролікі, фотаздымкі, артыкулы, інтэрнэт-рэсурсы і г.д.)
    • Інфармацыйная прадукцыя (значкі, маркі і г.д.)
    • Відэаролікі
    • Брашуры
    • Сайт
    • Выява
    • Музыка

    Як вызначыць, ці адносіцца матэрыял да экстрэмісцкага?

    На сайце Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь http://mininform.gov.by/documents/respublikanskiy-spisok-ekstremistskikh-materialov/ размешчаны Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў (каналаў, чатаў, фарміраванняў), які рэгулярна абнаўляецца і дапаўняецца.

    Адказнiсць

    Распаўсюджванне (рэпост, перапост, размяшчэнне спасылак і г.д.) у сетцы Інтэрнэт, захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў, падпіска на экстрэмісцкія рэсурсы цягнуць за сабой прыцягненне да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам.

    Артыкул 19.10. Прапаганда або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі

    • 1. Прапаганда або публічнае дэманстраванне, у тым ліку з выкарыстаннем глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт альбо іншай інфармацыйнай сеткі, выраб, распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі, а роўна захоўванне або набыццё такой сімволікі або атрыбутыкі ў мэтах распаўсюджвання – цягнуць накладанне штрафу ў памеры да дзесяці базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама прылад і сродкаў здзяйснення названага парушэння або без канфіскацыі такіх прылад і сродкаў, альбо грамадскія работы з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама прылад і сродкаў здзяйснення названага парушэння або без канфіскацыі такіх прылад і сродкаў, альбо адміністрацыйны арышт з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама прылад і сродкаў здзяйснення названага парушэння або без канфіскацыі такіх прылад і сродкаў, на індывідуальнага прадпрымальніка – накладанне штрафу ў памеры да пяцідзесяці базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама прылад і сродкаў здзяйснення названага парушэння або без канфіскацыі такіх прылад і сродкаў, а на юрыдычную асобу – да двухсот базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама прылад і сродкаў здзяйснення названага парушэння або без канфіскацыі такіх прылад і сродкаў.
  • 2. Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, – цякуць накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да дваццаці базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама прылад і сродкаў здзяйснення ўказанага парушэння або без канфіскацыі такіх прылад і сродкаў, або грамадскія работы з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама прылад і сродкаў здзяйснення ўказанага парушэння або без канфіскацыі такіх прылад і сродкаў, або адміністрацыйны арышт з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама прылад і сродкаў здзяйснення ўказанага парушэння або без канфіскацыі такіх прылад і сродкаў, на індывідуальнага прадпрымальніка – накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама прылад і сродкаў здзяйснення ўказанага парушэння або без канфіскацыі такіх прылад і сродкаў, а на юрыдычную асобу – ад пяцідзесяці да двухсот базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама прылад і сродкаў здзяйснення ўказанага парушэння або без канфіскацыі такіх прылад і сродкаў.
  • Заўвага. Не з'яўляюцца адміністрацыйнымі правапарушэннямі публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі, роўна як захоўванне або набыццё такой сімволікі або атрыбутыкі з мэтай распаўсюджвання фізічнай асобай, індывідуальным прадпрымальнікам або юрыдычнай асобай пры ажыццяўленні ў адпаведнасці з заканадаўствам дзейнасці ў галіне тэатральнага, музычнага, цыркавога і выяўленчага мастацтва, бібліятэчнай справы, кінематаграфічнай дзейнасці, музейнай справы, арганізацыі і правядзення культурна-відовішчных, відовішчных і іншых культурных мерапрыемстваў, выдавецкай справы, адукацыйнай дзейнасці, навуковай дзейнасці, калекцыянавання культурных каштоўнасцей, сродкаў масавай інфармацыі пры адсутнасці прыкмет прапаганды нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі.
  • Артыкул 19.11 Распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць

    1. Распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць, а роўна выраб, захоўванне альбо перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыйнай прадукцыі – цягне накладанне штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

    2. Распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а роўна выраб, выданне, захоўванне альбо перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыйнай прадукцыі – цягне накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама прылад і сродкаў здзяйснення названага парушэння або без канфіскацыі такіх прылад і сродкаў, або грамадскія работы з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама прылад і сродкаў здзяйснення названага парушэння або без канфіскацыі такіх прылад і сродкаў, або адміністрацыйны арышт (да 15 сутак) з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння, а таксама прылад і сродкаў здзяйснення названага парушэння або без канфіскацыі такіх прылад і сродкаў.

    Артыкул 24.23. Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў

    • 1. Парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства, здзейсненае ўдзельнікам такіх мерапрыемстваў, а роўна публічныя заклікі да арганізацыі або правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства з парушэннем устаноўленага парадку іх арганізацыі або правядзення, здзейсненыя ўдзельнікам такіх мерапрыемстваў альбо іншай асобай, – цягне накладанне штрафу ў памеры да ста базавых велічынь, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.
    • 2. Парушэнне ўстаноўленага парадку арганізацыі або правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства, а роўна публічныя заклікі да арганізацыі або правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства з парушэннем устаноўленага парадку іх арганізацыі або правядзення, учыненыя арганізатарам такіх мерапрыемстваў, – цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да ста пяцідзесяці базавых велічынь, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт, а на юрыдычную асобу – ад дваццаці да двухсот базавых велічынь.
    • 3. Дзеянні, прадугледжаныя часткай 1 гэтага артыкула, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, – цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да двухсот базавых велічынь, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.
    • 4. Дзеянні, прадугледжаныя часткай 2 гэтага артыкула, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, – цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці да двухсот базавых велічынь, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт, а на юрыдычную асобу – ад дваццаці да двухсот базавых велічынь.
    • 5. Дзеянні, прадугледжаныя часткай 1 гэтага артыкула, учыненыя за ўзнагароджанне, – цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад трыццаці да двухсот базавых велічынь, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.
    • 6. Дзеянні, прадугледжаныя часткай 2 гэтага артыкула, якія суправаджаюцца выплатай узнагароджання за ўдзел у сходзе, мітынгу, вулічным шэсці, дэманстрацыі, пікетаванні, – цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад сарака да двухсот базавых велічынь, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт, а на юрыдычную асобу – ад двухсот пяцідзесяці да пяцісот базавых велічынь.
    • 7. Збор, атрыманне, выкарыстанне грашовых сродкаў, іншай маёмасці, у тым ліку маёмасных правоў, а таксама выключных правоў на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці, а роўна выкананне работ, аказанне паслуг для мэт узнагароджання расходаў, абумоўленых прыцягненнем асобы да адказнасці за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, - цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад пяці да трыццаці базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі, а на юрыдычную асобу – да ста працэнтаў ад сумы (кошту) прадмета адміністрацыйнага правапарушэння з яго канфіскацыяй або без канфіскацыі.
    • Заўвага. Не з'яўляюцца адміністрацыйным правапарушэннем, прадугледжаным часткай 7 гэтага артыкула, выкананне работ, аказанне паслуг асобай для мэт узнагароджання ўласных расходаў, абумоўленых прыцягненнем яе да адказнасці за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.

    Артыкул 361 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь

    • 1. Публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, або гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, або здрады дзяржаве, або здзяйснення акта тэрарызму або дыверсіі, або ажыццяўлення дзеянняў, накіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, або здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, у тым ліку на прымяненне мер абмежавальнага характару (санкцый) у дачыненні да Рэспублікі Беларусь, фізічных і юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь, альбо распаўсюджванне матэрыялаў, якія змяшчаюць такія заклікі, пры адсутнасці прыкмет
    • 3. Дзеянні, прадугледжаныя часткамі 1 або 2 артыкула гэтага, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай камп'ютарнай сеткі Інтэрнэт, альбо службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, альбо пацягнуўшыя цяжкія наступствы, - караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 4 да 12 гадоў са штрафам або без штрафу.

    Артыкул 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь

    Абраза прадстаўніка ўлады або яго блізкіх у сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, учыненая ў публічным выступленні, альбо ў друкаваным або публічна дэманструемым творы, альбо ў сродках масавай інфармацыі, альбо ў інфармацыі, размешчанай у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт, - караецца штрафам, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да 3 гадоў са штрафам, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін са штрафам.