Расонскі раён размешчаны на поўначы Віцебскай вобласці на плошчы 1926,9 кв. км.
На поўначы і ўсходзе мяжуе з Себежскім і Невельскім раёнамі Пскоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі, на поўдні і захадзе - з Полацкім і Верхнядзвінскім раёнамі Віцебскай вобласці.
Утвораны 17 ліпеня 1924 года.
Уключае 126 населеных пунктаў, 6 сельсаветаў.
Адміністрацыйны цэнтр – гарадскі пасёлак Расоны, размешчаны на паўночным беразе возера Расоно, за 276 кіламетраў ад г. Мінска і 150 кіламетраў ад г. Віцебска.
Колькасць насельніцтва – 8 050 чалавек (на 1 студзеня 2025 года).
Аграпрамысловы комплекс раёна прадстаўлены філіялам «Клясціцы-Агра» ААТ «Полацкі малочны камбінат», які спецыялізуецца пераважна на вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі.
На тэрыторыі раёна ажыццяўляюць дзейнасць 8 сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, якія спецыялізуюцца пераважна на мяса-малочнай жывёлагадоўлі, вытворчасці збожжа.
Прамысловасць раёна прадстаўлена:
ДЛГУ «Расонскі лясгас», які ўваходзіць у лік найбуйнейшых лясгасаў Рэспублікі Беларусь па колькасці абслугоўваемых лясных угоддзяў;
УП ЖКГ Расонскага раёна, якое спецыялізуецца на вытворчасці цеплаэнергіі выключна на мясцовых відах паліва.
У раёне ажыццяўляюць дзейнасць філіялы ААТ «Полацкі малочны камбінат» і КУП «Віцебскаблдарбуд»; вытворчыя ўчасткі ААТ «Наваполацкбыт», РУП «Белпошта», РУП «Віцебскаблгаз», ААТ «Віцебскаўтатранс», РУП «Віцебскэнерга», ДУ «Дзяржаўны энергетычны і газавы нагляд», КУП «Віцебскаблвадаканал», РУП «Віцебскаўтадар» і інш.
Гандаль раёна налічвае 3,5 тыс. кв. метраў гандлёвых плошчаў, 101 рознічны гандлёвы аб'ект рознага фармату, 1 рынак, 8 агульнадаступных аб'ектаў грамадскага харчавання на 311 месцаў (на 1 студзеня 2025 года).
Канкурэнтныя перавагі Расонскага раёна
Расонскі раён мае патэнцыял для развіцця прадпрымальніцкай дзейнасці.