Пералік зямельных участкаў, прапанаваных для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў
Інфармацыя аб зямельных участках, прапанаваных для размяшчэння аб'ектаў турыстычнай сферы, у тым ліку аграэкатурызму на тэрыторыі Расонскага раёна
Неабходнасць афармлення дакумента, які сведчыць права на зямельны ўчастак, вызначаецца ў трох прычынах
Аб некаторых пытаннях рэгулявання зямельных адносін
Новае заканадаўства прадастаўляе новыя магчымасці
Ільготы і перавагі набыцця зямельнага ўчастка ў прыватную ўласнасць
Продаж зямельных участкаў у прыватную ўласнасць
Аўкцыённыя населеныя пункты
Алгарытм ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, прадугледжанай падпунктам 1.1.21 пункта 1.1 Пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200.
Алгарытм ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, прадугледжанай падпунктам 1.1.23 пункта 1.1 Пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200.
Кадастравая ацэнка зямель, земальных участкаў па відзе функцыянальнага выкарыстання зямель ”грамадска-дзелавая зона“
Вольныя (незанятыя) зямельныя ўчасткі па Расонскім раёне
Расонскі раён
Расонскі раён валодае выдатным патэнцыялам для развіцця лячэбна-аздараўленчага турызму. Візітнай карткай Расоншчыны безумоўна з'яўляецца ўнікальная прырода: змешаныя лясы, якія займаюць больш за 70% тэрыторыі раёна, каскады азёр, рэкі і чыстыя крыніцы ствараюць разнастайнасць і забяспечваюць высокую рэкрэацыйную прывабнасць.
У раёне 192 вялікіх і малых азёр, 27 з іх рыбалоўныя. Найбольшыя - Нешчарда, Усвеча, Белае, Валабо, Сіньша, Шэвіна - з'яўляюцца цудоўнай базай для адпачынку на прыродзе.
Найбуйнейшая рака рэгіёну Дрыса і яе прытокі Свольна, Нішча, Нешчарда вельмі папулярныя пры арганізацыі байдарачных сплаваў не толькі ў жыхароў раёна, але і гасцей раёна.
Самае буйное ў раёне возера Нешчарда, даўжынёй амаль 12 км, мае мудрагелістую берагавую лінію каля 51 км – самую доўгую ў Беларусі.
Неацэнная прыродная скарбніца для аматараў прыроды - ландшафтны заказнік "Сіньша", на тэрыторыі якога размешчаны цэлы каскад азёр, злучаных паміж сабой ракой Дрысай. У возеры Сіньша расце рэдкая ў Беларусі расліна – вадзяны арэх плаваючы (чылім, рагульнік). Гэта рэліктавая расліна з сямейства вадзянаарэхавых занесена ў Чырвоную кнігу. Тэрыторыя заказніка ідэальна падыходзіць для заняткаў актыўнымі відамі адпачынку ў прыродных умовах, абсталявання экалагічных сцежак, маршрутаў для тэренкура.
Яркай прыроднай славутасцю з'яўляецца і ландшафтны заказнік–"Чырвоны бор". Тут спалучаюцца рэдкія формы рэльефу, геалагічных парод, чыстыя дубровы і цяжкапраходныя балоты, якія сталі месцам пражывання знікаючых відаў раслін, жывёл і птушак. У заказніку сустракаюцца астраўкі бялюткіх бяроз, вольхі, пераважаюць жа сасновыя боры з векавымі дрэвамі з чырвона-бурай афарбоўкай ствалоў. Праз заказнік працякаюць рэкі Нішча і Свольна, на яго тэрыторыі каля 40 азёр, якія маюць чыстую, празрыстую ваду. Тут жа знаходзіцца крыніца "Сярэбранка", вада якой не замярзае нават у хрышчэнскія маразы, а таксама знакамітае сваёй празрыстасцю возера Белае Юхаўскае.
Вялікай перавагай Расонскага раёна можна лічыць непасрэдную блізкасць да мяжы з Расійскай Федэрацыяй: праз раён праходзіць траса міжнароднага значэння Р-46 «Лепель – Полацк – Юхавічы (мяжа РФ), што можа забяспечыць дастаткова высокі турыстычны паток расійскага турыста.
Расоншчына мае дастаткова багаты гісторыка-культурны патэнцыял, што можа паслужыць дадаткам да арганізацыі лячэбна-аздараўленчых паслуг у выглядзе экскурсійных праграм для адпачывальнікаў як па Расонскім раёне, так і па самым старажытным горадзе Беларусі Полацку (50 км ад г.п. Расоны). Экскурсіі па раёне маюць магчымасць праводзіць атэставаныя экскурсаводы, а таксама спецыялісты Турыстычнага інфармацыйнага цэнтра. У гарадскім пасёлку Расоны можна ўбачыць рэлігійныя аб'екты – Свята-Узнясенскую царкву (XIX ст.) і касцёл Святога Іосіфата Кунцэвіча. Не пакіне абыякавым архітэктурная жамчужына раёна – цудоўная сядзіба Гласко (XIX ст.), размешчаная на беразе маляўнічага возера Расоно.
Адкрыўся пасля рэканструкцыі музей баявой садружнасці, у якім прадстаўлены 10 залаў з рознай тэматыкай: кожная экспазіцыя з'яўляецца акном у ключавыя моманты гісторыі Расонскага краю і Беларусі. Экспазіцыі музея, яго матэрыялы і дакументы, знаёмяць з подзвігам савецкіх воінаў у абарончых баях сарака першага года, з гераічнымі эпізодамі бітваў пад Масквой, на Волзе, пад Курскам і Арлом, з удзелам ураджэнцаў Расонскага раёна ў вызваленні нашай рэспублікі і паняволеных народаў Еўропы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На пляцоўцы перад будынкам музея размешчана выстава цяжкага ўзбраення Савецкай Арміі перыяду Вялікай Айчыннай вайны.
Раённы дом рамёстваў пазнаёміць наведвальнікаў з вынікамі творчасці мясцовых майстроў. Тут жа можна стаць удзельнікам майстар-класа па вырабе сувеніраў, што дазволіць акунуцца ў творчую атмасферу народных традыцый. Майстры прапануюць пазнаёміцца з саломкапляценнем, разьбой па дрэве, роспісам па дрэве.
У аграгарадку Клясціцы на базе ДУА «Клясціцкая сярэдняя школа ім. В.А. Хамчэноўскага Расонскага раёна» дзейнічае унікальны музей «Наперад у мінулае», дзе ў якасці экскурсаводаў выступаюць юныя экскурсаводы ў адноўленых касцюмах гусарскага палка часоў Айчыннай вайны 1812 года. Асаблівае значэнне мае зала Айчыннай вайны 1812 года, бо менавіта пад мястэчкам Клясціцы руская армія атрымала сваю першую перамогу ў вайне з напалеонаўскімі войскамі, спыніўшы іх і тым самым перагарадзіўшы дарогу на Пецярбург.
Недалёка ад в. Роўнае Поле ў маляўнічым месцы на беразе возера Дзеранае размясціўся музей партызанскага побыту. У гады Вялікай Айчыннай вайны тут размяшчаўся штаб партызанскай брыгады імя К.К. Ракасоўскага, кіраўніком якой з'яўляўся П.М. Машэраў. На тэрыторыі партызанскага лагера ў гады Вялікай Айчыннай вайны знаходзіліся: штабная зямлянка, зямлянка для жыцця, шпіталь, сталовая, майстэрні па рамонце зброі, пашыве адзення і абутку, канявоз, лазня. Па папярэднім запыце магчыма арганізацыя анімацыйнай праграмы «Апошні дзень вайны».
Зямельны ўчастак №1:
Зямельны ўчастак, які падлягае прадастаўленню для будаўніцтва аб'екта турыстычнай дзейнасці, размешчаны ў Рэспубліцы Беларусь, Віцебская вобласць, Расонскі раён, Краснапольскі сельсавет, паблізу вёскі Забор'е, агульнай плошчай 5,0 га (землі, пакрытыя лесам), на землях дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Расонскі лясгас», на прыродных тэрыторыях, якія падлягаюць спецыяльнай ахове (у водаахоўнай зоне ракі, вадаёма) (возера Валоба), на прыродных тэрыторыях, якія падлягаюць спецыяльнай ахове (у прыбярэжнай паласе ракі, вадаёма) (возера Валоба), на землях заказніка «Сіньша».
Схема размяшчэння зямельнага ўчастка
Геаграфічныя каардынаты зямельнага ўчастка:
Даўгата: 29,353974;
Шырата: 55,904931.
|
Транспартнае паведамленне
|
| |
Адлегласць ад аб'екта (км)
|
|
Аўтамагістраль
|
2.0 км
|
|
Дарогі рэспубліканскага значэння
|
53.0 км
|
|
Аэрапорт
|
320 км
|
|
Чыгунка
|
30 км
|
|
Наяўнасць пад'язных шляхоў
|
Ёсць
|
|
Іншае
|
|
|
Інфраструктура
|
| |
Адлегласць ад аб'екта (км)
|
|
Электразабеспячэнне
|
2,0 км да ВЛ 10кВт
|
|
Ацяпленне (цеплавыя сеткі)
|
не
|
|
Пітная вада
|
2,0 км
|
|
Тэхнічная вада
|
не
|
|
Забеспячэнне гарачай вадой
|
не
|
|
Свідравіны
|
не (бліжэйшы н.п.Забор'е)
|
|
Каналізацыя
|
не
|
|
Газазабеспячэнне
|
не
|
|
Іншае (у т.л. прылеглая інфраструктура: прамысловыя прадпрыемствы, сыравінная база)
|
не
|
Фота матэрыялы зямельнага ўчастка:
Зямельны ўчастак №2:
Зямельны ўчастак, які падлягае прадастаўленню для будаўніцтва аб'екта турыстычнай дзейнасці, размешчаны ў Рэспубліцы Беларусь, Віцебская вобласць, Расонскі раён, Альбрэхтаўскі сельсавет, каля вёскі Глоты, каля возера Чарапіцкае, агульнай плошчай 3,0 га (землі, пакрытыя лесам), на землях ДЛГУ «Расонскі лясгас», на прыродных тэрыторыях, якія падлягаюць спецыяльнай ахове (у водаахоўнай зоне ракі, вадаёма) (возера Чарапіцкае), на прыродных тэрыторыях, якія падлягаюць спецыяльнай ахове (у прыбярэжнай паласе ракі, вадаёма) (возера Чарапіцкае).
Схема размяшчэння зямельнага ўчастка:
Геаграфічныя каардынаты зямельнага ўчастка:
Даўгата: 28,744596;
Шырата: 55,963179.
|
Транспартнае паведамленне
|
|
Адлегласць ад аб'екта (км)
|
|
Аўтамагістраль
|
5.0 км
|
|
Дарогі рэспубліканскага значэння
|
5.0 км
|
|
Аэрапорт
|
300 км
|
|
Чыгунка
|
50 км
|
|
Наяўнасць пад'язных шляхоў
|
Ёсць
|
|
Іншае
|
|
|
Інфраструктура
|
| |
Адлегласць ад аб'екта (км)
|
|
Электразабеспячэнне
|
2.0 км да ВЛ 0,4 кВт
|
|
Ацяпленне (цеплавыя сеткі)
|
не
|
|
Пітная вада
|
2,0 км
|
|
Тэхнічная вада
|
не
|
|
Забеспячэнне гарачай вадой
|
не
|
|
Свідравіны
|
2.0 км н.п.Глоты
|
|
Каналізацыя
|
не
|
|
Газазабеспячэнне
|
не
|
|
Іншае (у т.л. прылеглыя інфраструктура: прамысловыя прадпрыемствы, сыравінная база)
|
не
|
Фота матэрыялы зямельнага ўчастка:
Зямельны ўчастак №3:
Зямельны ўчастак №6, які падлягае прадастаўленню для будаўніцтва аб'екта турыстычнай дзейнасці, размешчаны ў Рэспубліцы Беларусь, Віцебская вобласць, Расонскі раён, Янкавіцкі сельсавет, на паўвостраве возера Убежа, агульнай плошчай 6,3398 га (землі пакрытыя лесам), на землях ДЛГУ «Расонскі лясгас, на прыродных тэрыторыях, якія падлягаюць спецыяльнай ахове (у водаахоўнай зоне ракі, вадаёма) (возера Убежа), на прыродных тэрыторыях, якія падлягаюць спецыяльнай ахове (у прыбярэжнай паласе ракі, вадаёма) (возера Убежа).
Схема размяшчэння зямельнага ўчастка:
Геаграфічныя каардынаты зямельнага ўчастка:
Даўгата: 28,766895;
Шырата: 55,807201.
|
Транспартнае паведамленне
|
| |
Адлегласць ад аб'екта (км)
|
|
Аўтамагістраль
|
1.0 км
|
|
Дарогі рэспубліканскага значэння
|
3.4 км
|
|
Аэрапорт
|
310 км
|
|
Чыгуначная дарога
|
30 км
|
|
Наяўнасць пад'язных шляхоў
|
Ёсць
|
|
Іншае
|
|
|
Інфраструктура
|
| |
Адлегласць ад аб'екта (км)
|
|
Электразабеспячэнне
|
1.0 км да ВЛ 0,4 кВт
|
|
Ацяпленне (цеплавыя сеткі)
|
не
|
|
Пітная вада
|
1,5 км
|
|
Тэхнічная вада
|
не
|
|
Забеспячэнне гарачай вадой
|
не
|
|
Свідравіны
|
н.п.Барыскова
|
|
Каналізацыя
|
не
|
|
Газазабеспячэнне
|
не
|
Фота матэрыялы зямельнага ўчастка:
Зямельны ўчастак №4:
Зямельны ўчастак № 8, які падлягае прадастаўленню для будаўніцтва аб'екта турыстычнай дзейнасці, размешчаны ў Рэспубліцы Беларусь, Віцебская вобласць, Расонскі раён, Альбрэхтаўскі сельсавет, паблізу вёскі Заазёр'е, каля возера Валуйскае, агульнай плошчай 4,5676 га (лугавых палепшаных земель), на землях КУП «Дворышча-Рос», на прыродных тэрыторыях, якія падлягаюць спецыяльнай ахове (у водаахоўнай зоне ракі, вадаёма) (возера Валуйскае), на прыродных тэрыторыях, якія падлягаюць спецыяльнай ахове (у прыбярэжнай паласе ракі, вадаёма) (возера Валуйскае).
Схема размяшчэння зямельнага ўчастка:
Геаграфічныя каардынаты зямельнага ўчастка:
Даўгата: 28,896644;
Шырата: 55,877284.
|
Транспартнае паведамленне
|
| |
Адлегласць ад аб'екта (км)
|
|
Аўтамагістраль
|
0,7 км
|
|
Дарогі рэспубліканскага значэння
|
5,0 км
|
|
Аэрапорт
|
300 км
|
|
Чыгуначная дарога
|
50 км
|
|
Наяўнасць пад'язных шляхоў
|
ёсць
|
|
Іншае
|
|
|
Інфраструктура
|
| |
Адлегласць ад аб'екта (км)
|
|
Электразабеспячэнне
|
0.2 км да ВЛ 0,4 кВт
|
|
Ацяпленне (цеплавыя сеткі)
|
не
|
|
Пітная вада
|
2,0 км
|
|
Тэхнічная вада
|
не
|
|
Забеспячэнне гарачай вадой
|
не
|
|
Свідравіны
|
3,2 км н.п.Грэчушына
|
|
Каналізацыя
|
не
|
|
Газазабеспячэнне
|
не
|
|
Іншае (у т.л. прылеглыя інфраструктура: прамысловыя прадпрыемствы, сыравінная база)
|
не
|
Фота матэрыялы зямельнага ўчастка:
Зямельны ўчастак №5:
Зямельны ўчастак № 14, які падлягае прадастаўленню для будаўніцтва аб'екта турыстычнай дзейнасці, размешчаны ў Рэспубліцы Беларусь, Віцебская вобласць, Расонскі раён, Краснапольскі сельсавет, каля вёскі Ножніцы, каля возера Ножніцы, агульнай плошчай 5,0 га (землі пакрытыя лесам), на землях ДЛГУ «Расонскі лесгас», на прыродных тэрыторыях, якія падлягаюць спецыяльнай ахове (у водаахоўнай зоне ракі, вадаёма) (возера Ножніцы), на прыродных тэрыторыях, якія падлягаюць спецыяльнай ахове (у прыбярэжнай паласе ракі, вадаёма) (возера Ножніцы).
Схема размяшчэння зямельнага ўчастка:
Геаграфічныя каардынаты зямельнага ўчастка:
Даўгата: 29,38646;
Шырата: 55,88011.
|
Транспартнае паведамленне
|
| |
Адлегласць ад аб'екта (км)
|
|
Аўтамагістраль
|
0.4 км
|
|
Дарогі рэспубліканскага значэння
|
60.0 км
|
|
Аэрапорт
|
320 км
|
|
Чыгуначная дарога
|
40 км
|
|
Наяўнасць пад'язных шляхоў
|
Ёсць
|
|
Іншае
|
|
|
Інфраструктура
|
| |
Адлегласць ад аб'екта (км)
|
|
Электразабеспячэнне
|
0.4 км да ВЛ 10 кВт
|
|
Ацяпленне (цеплавыя сеткі)
|
не
|
|
Пітная вада
|
6,0 км
|
|
Тэхнічная вада
|
не
|
|
Забеспячэнне гарачай вадой
|
не
|
|
Свідравіны
|
н.п.Забор'е
|
|
Каналізацыя
|
не
|
|
Газазабеспячэнне
|
не
|
|
Іншае (у т.л. прылеглыя інфраструктура: прамысловыя прадпрыемствы, сыравінная база)
|
не
|
Фота матэрыялы зямельнага ўчастка:
Малюнак 1.