Патрыятычная акцыя «Прарыў Перамогі» прайшла ў мемарыяльным комплексе «Прарыў»
6 мая ў Віцебску на пляцоўцы каля Палаца спорту (Лядовага палаца) адбудзецца выстаўка-продаж прадукцыі ўстаноў адукацыі вобласці «Вяснавы карагод». Час працы кірмаша 9.00 — 15.00.
На традыцыйным кірмашы плануецца продаж сельскагаспадарчай прадукцыі, расады, саджанцаў, вырабаў з тканіны, дрэва і металу, мастацка-прыкладнай творчасці ўстаноў адукацыі вобласці. Таксама пройдуць майстар-класы, канцэрт лепшых творчых калектываў вобласці, будуць працаваць фотазоны і «Горад Майстроў».