В трех райцентрах Витебской области в ближайшее время появятся новые спортивные объекты

Віцебскія школьнікі пра ЦЭ: амаль не перажывалі, усё хваляванне ўзялі на сябе бацькі і педагогі

Пра гэта «Віцебскім навінам» распавёў начальнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама Васіль Захарэвіч.

– Плануецца ў бліжэйшы час пабудаваць у Браславе і Лепелі басейны з трэнажорнымі заламі і заламі для заняткаў аэробнымі практыкаваннямі, – паведаміў Васіль Аляксеевіч. – Сёлета чакаецца пачатак праектных работ па будаўніцтве фізкультурна-аздараўленчага комплексу з міні-басейнам у Шаркаўшчыне. Таксама там будуць гульнявая і трэнажорная залы, плюс зала аэробных практыкаванняў. У гэтым годзе плануецца завяршыць праектаванне шматфункцыянальнага спорткомплекса ў мікрараёне Білева Віцебска. Чакаем, што ў пачатку наступнага года пачнуцца будаўнічыя работы. Акрамя таго, у бліжэйшых планах зрабіць новую спартыўную пляцоўку ў Рубе.

"Віцебскія навіны"