Глава Витебской области Александр Субботин обсудил с заместителем хокима Кашкадарьинской области Узбекистана Алишером Закировым ход реализации Соглашения о сотрудничестве между регионами

Новыя факты аб генацыдзе беларускага народа: у Сенненскім раёне падняты астанкі мірных жыхароў, расстраляных у 1942 годзе

Старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін абмеркаваў з намеснікам хакіма Кашкадар'інскай вобласці Узбекістана Алішэрам Закіравым ход рэалізацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве, падпісанага паміж рэгіёнамі летась.

Яно датычыцца гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурнай і гуманітарнай сферы.

Вітаючы ўзбекскага госця, Аляксандр Субоцін канстатаваў, што яго прыезд на ХІ Міжнародны эканамічны форум “Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы”, які праходзіць у Віцебску, – чарговы доказ сур'ёзнасці намераў. Падчас леташняга візіту дэлегацыі Віцебшчыны ва Узбекістан былі вызначаны некалькі прарыўных напрамкаў, выгадных для абодвух бакоў.

Алішэр Закіраў паведаміў, што Кашкадар'інская вобласць зацікаўлена ў пастаўках ветэрынарных прэпаратаў, дзіцячага харчавання, сістэм ачысткі сцёкавых вод. Таксама ён абазначыў, што неабходна развіваць турыстычны абмен, які знаходзіцца на вельмі нізкім узроўні. Напрыклад, летась Кашкадар'інскую вобласць наведалі толькі 50 турыстаў з Беларусі. А бо побач з рэгіёнам знаходзяцца такія гістарычныя мясціны, як Самарканд і Бухара. Алішэр Закіраў прапанаваў арганізаваць узаемныя інфармацыйныя азнаямленчыя туры для аператараў турыстычных паслуг.

Узбекскі бок таксама выявіў цікавасць да школьнай мэблі і гатункаў алеістага ільну, валакно якога пры вырабе тканіны плануецца дадаваць да бавоўны. Адна з дрэваапрацоўчых фірмаў падрыхтавала тэхналагічную прапанову на пастаўку канструкцый для будаўніцтва драўляных дамоў.

Алішэр Закіраў уручыў Аляксандру Субоціну падарунак ад хакіма Кашкадар'інскай вобласці Муратжона Азімава.

"Віцебскія весці"