В Толочинском районе после реконструкции открыли мост

У Талачынскім раёне пасля рэканструкцыі адкрылі мост

У гарадскім пасёлку Коханава Талачынскага раёна пасля рэканструкцыі датэрмінова ўвялі ў эксплуатацыю мост на аўтадарозе НЗ100 Орша — Коханава — Абольцы. Яшчэ нядаўна гэты аб'ект, які атрымаў другое жыццё ў рамках рэалізацыі дзяржаўнай праграмы «Дарогі Беларусі» на 2021 — 2025 гады, быў у аварыйным стане.

– Сёння знамянальная падзея для жыхароў Коханава – пасля шасцімесячнага рамонту ўведзены ў эксплуатацыю мост праз раку Сакалянку. Гэта вельмі важны аб'ект, – падкрэсліў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Церанцьеў падчас цырымоніі ўрачыстага адкрыцця моста. – Праезнае палатно пашырана да 9 метраў, тратуарнае – да 1,5 метраў. Цяпер мост стаў усепагодным і ўсесезонным. На гэтым мы не спыняемся – працягнем пераўтвараць населены пункт.

"Віцебскія весці"