Спортсмен из Витебской области стал чемпионом Европы по греко-римской борьбе среди юниоров

Спартовец з Віцебскай вобласці стаў чэмпіёнам Еўропы па грэка-рымскай барацьбе сярод юніёраў

Беларус Кірыл Валeўскі стаў чэмпіёнам Еўропы па грэка-рымскай барацьбе сярод юніёраў (U-17), які праходзіць у Тыране, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінале вагавой катэгорыі 60 кг беларускі барэц учыстую перамог турэцкага атлета Халіла Чынара - 8:0.

Для беларускіх барцоў спаборніцтвы ў албанскай сталіцы з'яўляюцца першымі пасля вяртання на афіцыйныя міжнародныя старты. Беларусы, гэтак жа як і расіяне, выступаюць у нейтральным статусе.

"БЕЛТА"