В Витебске подвели итоги XXXII Международного фестиваля искусств «Славянский базар»

У Віцебску падвялі вынікі XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар»

«Славянскі базар-2023» завяршыў яркі калейдаскоп сваіх падзей. Вядома, мы не развітваемся, а гаворым «Да сустрэчы» любімаму «васільковаму» святу.

Падводзячы яго вынікі, гендырэктар Цэнтра культуры «Віцебск» і дырэктар «Славянскага базару ў Віцебску» Глеб Лапіцкі абазначыў:

— Трыццаць другі фестываль — гэта ўжо гісторыя, але яшчэ і арыфметыка лічбаў. На 23 лакацыях свята, а гэта на дзве пляцоўкі больш, чым летась, прайшло звыш 200 (на 20 больш, чым у 2022-м) мерапрыемстваў. Фестываль — гэта не толькі лічбы, але, вядома, яшчэ і эмоцыі. Іх дорыць, у тым ліку, наша выставачная праграма. Яна была рэкорднай: паспяхова адбыліся 12 выставачны праектаў. Сямю праектамі была прадстаўлена тэатральная праграма. Небывалай выйшла і колькасць акрэдытаваных для працы на фестывалі: на раніцу 17 ліпеня гэта 5 тысяч 806 чалавек — гучнае вяртанне пасля ўсіх нашых пандэмічных «арэляў». Толькі Фэст вулічнага мастацтва «На сямі вятрах» наведала больш за 100 тысяч чалавек. Усе лічбы гавораць пра тое, што фестываль любяць, яго чакаюць. Гэтыя некалькі дзён ліпеня горад не спіць, горад жыве фестывалем. Так, хтосьці можа сказаць, што «Славянскі базар» ужо не той. Сапраўды, ён ужо іншы, дзесьці больш сучасны, але пры гэтым не губляе галоўнае — душу. Сёлета ён аб'яднаў на гасціннай віцебскай зямлі прадстаўнікоў 35 краін свету.

— У тым ліку на свяце пабывалі і госці з Еўропы? — цікавімся.

Глеб Лапіцкі пачынае пералічваць:

— Італія, Іспанія, Эстонія, Літва, Латвія… Называць усе краіны па памяці няма сэнсу, бо мы шчыра рады ўсім — наш фестываль аб'ядноўвае, а не ставіць межы.

Вельмі спадабаўся, зыходзячы з водгукаў, гледачам новы фармат Дзён Саюзнай дзяржавы. «Славянскі ба

І гэта мае вялікае значэнне і сэнс. Педагогі ГІТІСа на завяршэнні тэатральнай лабараторыі сёння не без іроніі сказалі: «Ці маглі мы калі-небудзь падумаць, што прыедзем на «Славянскі базар»? Фестываль над Дзвіной ні ў якім разе не асацыяваўся ў іх з ГІТІСам. Але сёння вялікая «Тэатральная лабараторыя» — яшчэ адзін паспяховы праект форуму. Таму што на «Славянскім базары» ёсць месца і эстрадзе, і выставачнай праграме — усім мастацтвам. Як і 32 гады таму, фестываль застаецца верны гэтаму залатому творчаму прынцыпу.

Глеб Лапіцкі дадаў:

— Сёння мы ўжо ведаем, чым будзем дапаўняць наша свята ў 2024 годзе. Будзем старацца, каб у адукацыйным вектары з'явілася яшчэ і інструментальная творчасць. Ідэю плануем рэалізаваць з дапамогай аднаго з вядучых ВНУ Расіі. Гаворка пра новую, «Інструментальную лабараторыю» фестывалю.

"СБ"