Глыбокае, аграгарадкі Добрамыслі і Ахрамаўцы сярод найбольш добраўпарадкаваных населеных пунктаў краіны па выніках 2022 года
На пасяджэнні аблвыканкама кіраўнік Віцебскай вобласці Аляксандр Субоцін уручыў пераходныя вымпелы пераможцам рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь за 2022 год, паведамляе telegram-канал "Віцебская вобласць. Афіцыйна".
У лік лепшых населеных пунктаў краіны ўвайшлі Глыбокае, аграгарадкі Добрамыслі Лёзненскага раёна і Ахрэмаўцы Браслаўскага раёна.
Узнагароды атрымалі старшыня Глыбоцкага райвыканкама Аляксандр Шубскі, старшыня Лёзненскага райвыканкама Іван Фёдараў і старшыня Браслаўскага райвыканкама Вячаслаў Грышчанка.
Фота "Віцебскія весці"