Александр Субботин и Петр Пархомчик с рабочим визитом посетили ООО «Металлопрокатная компания» в Миорах

Аляксандр Субоцін і Пётр Пархомчык з рабочым візітам наведалі ТАА «Металапракатны завод» у Міёрах

Старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін і намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Пётр Пархомчык з рабочым візітам наведалі ТАА «Металапракатны завод» у Міёрах.

На прадпрыемстве адбылася размова аб сучасных тэндэнцыях на рынку металапракатнай прадукцыі, забеспячэнні вытворчасці сыравінай, нарошчванні аб'ёмаў выпуску белай бляхі і яе рэалізацыі.

Падводзячы вынікі візіту, Аляксандр Субоцін сказаў:

– Задаволены, але заўсёды хацелася б яшчэ чагосьці большага. Завод крыху не дацягвае да планак, якія пастаўлены. Завод новы, са складанымі тэхналогіямі. Але каманда паспяхова пераадольвае складанасці, з якімі сутыкаецца.

Пётр Пархомчык сітуацыю на заводзе ацаніў так:

– Год быў складаны. Нашым работнікам давялося тэрмінова авалодваць тэхналогіяй вытворчасці. Трэба сказаць, што нашы маладыя спецыялісты справіліся. Змянілася сама атмасфера на прадпрыемстве, павялічылася колькасць працуючых, цяпер тут працуюць 750 чалавек, сярэдняя заработная плата ў апошні месяц склала 2 тыс. руб. Завод будзе прырастаць кожны год. Да мінулага года аб'ём вытворчасці павялічаны практычна ў два разы, і прадпрыемства працуе эфектыўна.

"Віцебскія весці"