Наталля Качанава і Аляксандр Субоцін абмеркавалі ў Віцебску падрыхтоўку да XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава і старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін абмеркавалі ў Віцебску падрыхтоўку да XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Гэта важнае мерапрыемства ў 2024 годзе пройдзе ў Прыдзвінскім краі, таму наперадзе — нямала работы. Форум будзе закранаць пытанні інавацый, тэхналагічнага ўзаемадзеяння як паміж рэгіёнамі, так і паміж краінамі ў цэлым.