Руководство Витебской области направило жителям региона поздравление с Днем Октябрьской революции

Кіраўніцтва Віцебскай вобласці накіравала жыхарам рэгіёну віншаванне з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі

 Паважаныя жыхары Віцебскай вобласці!

 Віншуем вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

Вялікі Кастрычнік паклаў пачатак глабальным зменам на карце свету. Гэтая гістарычная падзея выклікала масавы энтузіязм, самаадданасць у працаўнікоў, што спрыяла эканамічнаму і сацыяльнаму прагрэсу маладой савецкай дзяржавы.

Аддаючы даніну павагі гісторыі, суверэнная Беларусь працягвае лепшыя традыцыі, захоўваючы сацыяльную накіраванасць унутранай палітыкі. Перабудоўваецца і развіваецца эканоміка, умацоўваецца абараназдольнасць краіны.

У Віцебскай вобласці захоўваецца станоўчая дынаміка ў рэальным сектары эканомікі. Праца сацыяльнай сферы накіравана на павышэнне якасці жыцця людзей.

Прыміце шчырыя пажаданні беражлівых адносін да гістарычнай памяці, павагі да воінскага і працоўнага подзвігу папярэдніх пакаленняў. Няхай вера ў сябе, у сваю дзяржаву жыве ў сэрцы кожнага грамадзяніна Беларусі! Міру ўсім, шчасця і аптымізму!

А.М.Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

У.У.Тэрэнцьеў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў