Развіццё інфармацыйнай прасторы Віцебскай вобласці абмеркавалі ў аблвыканкаме
Пра развіццё інфармацыйнай прасторы Віцебскай вобласці ішла размова на пасяджэнні аблвыканкама.
– У нас разгортваецца, напэўна, адно з найбольш жорсткіх баявых дзеянняў за розумы нашай моладзі і за наша будучыню, – адзначыў, адкрываючы пасяджэнне, старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін. – Таму важна абмеркаваць, як мы будзем выбудоўваць працу, якія канкрэтныя крокі будзем прадпрымаць у найбліжэйшы час, каб максімальна павысіць эфектыўнасць нашай прысутнасці ў інфармацыйнай прасторы вобласці і краіны.
– СМІ Віцебскай вобласці не абмяжоўваюцца сёння традыцыйнымі друкаванымі версіямі, тэле- і радыёвяшчаннем. Гэта яшчэ і прысутнасць у інтэрнэт-супольнасцях, на розных платформах, і мы бачым, што інфармацыя важная і неабходная нашаму насельніцтву, – сказала ў гутарцы з журналістамі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Новіцкая. – І мы павінны прывучыць людзей разумець і правяраць тую інфармацыю, якую яны кожны дзень атрымліваюць. Сёння мы будзем весці сур'ёзную размову і з журналісцкай супольнасцю, і з прадстаўнікамі ўлады, для таго, каб сфарміраваць нейкую экасістэму, якая будзе арганічна працаваць у нашай Віцебскай вобласці.
Самая галоўная задача для ўсіх сродкаў масавай інфармацыі, лічыць Марына Новіцкая, – гэта даносіць да людзей праўдзівую палітру таго, што адбываецца ў нас у рэгіёне, у краіне і за мяжой. Неабходна рабіць гэта своечасова, бо тэрмін жыцця навіны вельмі абмежаваны. Але акрамя чыста навінавых стужак вельмі важна развіваць аўтарскую журналістыку, аналітыку, дзякуючы чаму чалавек павінен разумець, якія факты стаяць за той ці іншай падзеяй.
– Журналіст павінен умець іх прааналізаваць і даносіць самае галоўнае да нашай моладзі, – лічыць Марына Новіцкая. – Мы абавязаны прывучыць моладзь чытаць і правяраць тыя факты, якія яны кожны дзень бачаць у сваіх навінавых стужках, і паказваць глыбіню таго, што адбываецца ў нашым рэгіёне і ў нашай рэспубліцы.
"Віцебскія весці"