У аблвыканкаме падвялі вынікі падрыхтоўкі органаў тэрытарыяльнай абароны і адзначылі найлепшых
У мерапрыемстве бралі ўдзел старшыні гарадскіх і раённых выканкамаў – начальнікі раёнаў тэрытарыяльнай абароны, кіраўнікі органаў унутраных спраў і іншыя службовыя асобы, якія ўдзельнічаюць у вырашэнні задач тэрытарыяльнай абароны вобласці.
Як адзначыў першы намеснік старшыні аблвыканкама Анатоль Ліневіч, ва ўходячым годзе асноўныя намаганні былі накіраваны на павышэнне эфектыўнасці сістэмы кіравання тэрытарыяльнай абаронай, а таксама ўзроўню падрыхтоўкі службовых асоб органаў кіравання і мясцовых выканкамаў, якія адказваюць за тэрытарыяльную абарону ў раёнах, з улікам ваенна-палітычнай абстаноўкі, якая складваецца. – Сёння стаіць задача выканаць комплекс арганізацыйных мерапрыемстваў па фарміраванні народнага апалчэння і яго забеспячэнні, – падкрэсліў Анатоль Ліневіч.
Па словах ваеннага камісара Віцебскай вобласці палкоўніка Руслана Шкодзіна, у 2023 годзе праведзена 79 мерапрыемстваў падрыхтоўкі і з усімі пастаўленымі задачамі ўдалося справіцца. Так, у жніўні – верасні на тэрыторыі Полацкага раёна прайшоў навучальны збор з ваеннаабавязанымі на штатных пасадах у раёне фарміравання, а таксама вучэнне з сіламі тэрытарыяльнай абароны раёна. У межах збору апрабаваны парадак прымянення Дзяржаўнай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету і атрада народнага апалчэння для выканання задач тэрытарыяльнай абароны.
– службовыя асобы выканкамаў вобласці, гарадоў і раёнаў робяць усё неабходнае для таго, каб тэрытарыяльная абарона была не проста словамі, а створаная сістэма падрыхтоўкі органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны і воінскіх частак тэрытарыяльных войскаў з'яўлялася эфектыўнай і разнапланавай. Падводзячы вынікі года, можна з упэўненасцю сказаць, што тэрытарыяльная абарона вобласці развіваецца ў правільным напрамку, службовыя асобы пераймаюць перадавы вопыт у пытаннях падрыхтоўкі, актыўна ўдзельнічаюць у удасканаленні заканадаўчай і матэрыяльнай базы, – адзначыў ваенкам вобласці і дадаў, што ў 2024 годзе інтэнсіўнасць мерапрыемстваў будзе павышана.
У завяршэнні падвядзення вынікаў навучальнага года прайшла цырымонія ўзнагароджання найбольш адметных службовых асоб. У ліку лепшых рэгіёнаў па комплексе пытанняў тэрытарыяльнай абароны адзначаны Полацкі і Аршанскі раёны.