В Витебске акция «Наши дети» собрала лучших воспитанников областного Дворца детей и молодежи

У Віцебску акцыя «Нашы дзеці» сабрала найлепшых выхаванцаў абласнога Палаца дзяцей і моладзі

Юным заваёўнікам навуковых, спартыўных, эстрадных вяршынь і іх педагогам Дзед Мароз падрыхтаваў асаблівыя падарункі. У Віцебскім абласным Палацы дзяцей і моладзі прадстаўнікі абласной улады, галоўнага ўпраўлення па адукацыі і грамадскай арганізацыі «Белая Русь» павіншавалі з навагоднімі святамі таленавітых гурткоўцаў, пераможцаў розных спаборніцтваў і конкурсаў.

Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі – гэта 350 аб’яднанняў па інтарэсах, якія наведвае каля 4000 дзяцей. Гэта ўстанова дадатковай адукацыі асабліва дарагая майму сэрцу, бо ў юнацтве я сам ахвотна прыходзіў сюды на музычныя заняткі, – з усмешкай узгадвае старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнтаў. – Рабяты, якіх мы сёння віншуем з Новым годам і бліскучымі поспехамі, – гонар нашай вобласці і краіны.

Адзначыўшы плённую працу ўстановы дадатковай адукацыі, ганаровыя госці падарылі палацу дзяцей і моладзі мультыборды і ноўтбукі, выказаўшы надзею, што новая тэхніка дапаможа юным талентам і педагогам у заваёве новых вяршынь.

Рабяты, запрошаныя на сённяшняе мерапрыемства, і іх настаўнікі – па-сапраўднаму творчыя, працавітыя і адказныя, – адзначыў дырэктар абласнога Палаца дзяцей і моладзі Дзмітрый Андрэеў. – Я ўпэўнены, што кожнага з іх чакае цікавая будучыня, у якой іх захапленне будзе прыносіць карысць грамадству.

Дарэчы, юныя даследчыкі, спартсмены, мастакі, гумарысты і блогеры з аптымізмам глядзяць у будучыню. Для кожнага з іх яго хобі – гэта асаблівы свет, крыніца сілы і натхнення.

Кірыл Малахаў, 11-класнік віцебскай СШ № 44:

– Сярод маіх захапленняў першыя месцы займаюць спорт, радыёэлектроніка і праграмаванне. Раней я займаўся біятлонам і лёгкай атлетыкай, а цяпер сур’ёзна зацікавіўся паўэрліфтынгам і ўжо два гады трэніруюся пад кіраўніцтвам Аляксандра Савельева. Прыкладаў усе намаганні, каб у 2023 годзе стаць майстрам спорту ў класічным падыманні на біцэпс, і ў снежні мая мара ажыццявілася.

Ангеліна Галаўкова, студэнтка ліцэя ВДУ ім. П. Машэрава і Ягор Чыстабаеў, вучань 11 класа віцебскай гімназіі № 8:

– Наша каманда КВЗ займаецца ў абласным палацы дзяцей і мо