Камітэт "Віцебскаблмаёмасць": інвестарам у 2024 годзе прапануюцца 138 аб'ектаў нерухомасці і 109 вытворчых пляцовак
Камітэтам «Віцебскаблмаёмасць» сумесна з райгарвыканкамамі падрыхтаваны пералік невыкарыстоўваемых аб'ектаў нерухомасці, якія могуць быць перададзены інвестару на бязвыплатнай аснове пад рэалізацыю інвестыцыйнага праекта, альбо выстаўлены на аўкцыён за базавую велічыню.
Гэты пералік налічвае 138 аб'ектаў нерухомасці. Найбольшая колькасць аб'ектаў прапануецца ў Глыбокскім і Ушацкім раёнах. У сваёй большасці гэта невыкарыстоўваемыя аб'екты сацыяльнай сферы ‒ былыя дзіцячыя сады, школы. Але і яны з часам знаходзяць новага ўласніка.
Так, са станоўчых прыкладаў, у ліпені мінулага года замежнаму інвестару з Кітая пад рэалізацыю інвестыцыйнага праекта была перададзена Бешанковіцкая гімназія-інтэрнат плошчай амаль 5000 кв.м.
На сённяшні дзень на базе былой гімназіі ўжо наладжана вытворчасць кандытарскіх вырабаў, створана 25 працоўных месцаў. У бягучым годзе плануецца пашырэнне вытворчасці і стварэнне дадатковых працоўных месцаў.
Таксама камітэтам сфарміраваны пералік са 109 вытворчых пляцовак для прапановы інвестарам пад стварэнне новых і пашырэнне дзейных вытворчасцей.
Найбуйнейшай невыкарыстоўваемай вытворчай пляцоўкай з прапанаваных, з'яўляецца пляцоўка былога завода па вытворчасці цэглы, размешчаная на тэрыторыі Расонскага раёна побач з в. Альбрэхтава.
Вытворчы комплекс уключае 24 будынкі і збудаванні плошчай 25