В Витебской области стартовал марафон «Размаўляй і натхняй», посвященный Международному дню родного языка

У Віцебскай вобласці стартаваў марафон «Размаўляй і натхняй», прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы

Да 25 лютага Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна сумесна з публічнымі бібліятэкамі паўночнага рэгіёну праводзіць марафон «Размаўляй і натхняй» да Міжнароднага дня роднай мовы.

Як паведамілі ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя У.І. Леніна, цэлы тыдзень падчас марафону наведвальнікаў бібліятэк чакаюць разнастайныя натхняльныя мерапрыемствы, прысвечаныя беларускай мове. Гэта акцыі, конкурсы, віктарыны, прэзентацыі кніг, сустрэчы з аўтарамі, літаратурна-музычныя вечары, якія зацікавяць чытачоў і дазволяць адчуць асалоду ад зносін на роднай мове. Усяго шырокая праграма прадугледжвае каля 240 мерапрыемстваў і больш за 190 выстаў.


Таксама бібліятэкі ўсіх раёнаў Віцебшчыны прымуць удзел у акцыі #Віцебскіслоўнік. Задумка ў тым, каб прадставіць увазе адно або некалькі слоў на беларускай мове, якія асацыятыўна звязаны з канкрэтным раёнам або горадам, словы-брэндамі, якія характарызуюць пэўную мясцовасць. Кожны дзень на працягу тыдня ў акаўнце @vitsebski_slounik у Instagram усім жадаючым прапануюць знаёміцца з Віцебскай вобласцю пры дапамозе слоў – беларускіх, непаўторных, каларытных, родных, якія з любоўю падабраны і праілюстраваны раённымі бібліятэкамі.

Ілюстрацыйнае фота.

"СБ"