Падрыхтоўку і правядзенне Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі абмеркавалі ў аблвыканкаме

Як адзначыў кіраўнік вобласці Аляксандр Субоцін, для Віцебшчыны вялікі гонар пры

Будуць задзейнічаны шматлікія пляцоўкі Віцебска, Полацка і Наваполацка. Усе яны будуць тэматычнымі. У прыватнасці, на плошчы Свабоды ў абласным цэнтры разгорнецца выстава тэхнікі прамысловых прадпрыемстваў Беларусі і Расіі. Вакол канцэртнай залы «Віцебск» рэгіёны дзвюх краін прадставяць свой патэнцыял народных дасягненняў. Каля Летняга амфітэатра выставачны праект будзе прысвечаны інавацыйнаму развіццю – тэме, якая будзе абмяркоўвацца на форуме. Прыцягне ўвагу тэматычная пляцоўка кухняў Беларусі і Расіі. На вуліцах Замкавай і Суворава разгорнуцца рамеснікі. Адбудуцца розныя відовішчныя мерапрыемствы. Зацікаўленая размова адбудзецца на пасяджэннях тэматычных секцый. Так, на ААТ «Віцебскія дываны» гаворка пойдзе аб інавацыйным развіцці ў лёгкай прамысловасці. На заводзе «Палімір» ААТ «Нафтан» прадстаўнікі расійскага і беларускага бізнесу абмяркуюць інавацыі ў прамысловым комплексе. Будуць узняты і іншыя тэмы ў межах супрацоўніцтва ў розных сферах, – патлумачыла намеснік старшыні аблвыканкама Анжаліка Нікіціна.

Анжаліка Нікіціна таксама адзначыла, што на форуме прадугледжваецца падпісанне новых дагавораў. На сённяшні дзень Віцебскі аблвыканкам заключыў 28 пагадненняў аб супрацоўніцтве з расійскімі рэгіёнамі. Да маючага адбыцца форуму ўжо пададзена пяць заявак з боку Расійскай Федэрацыі, у прыватнасці ад Кемераўскай, Свярдлоўскай абласцей, Карэліі.

На нарадзе дэталёва абмеркавалі ход будаўнічых работ, добраўпарадкаванне, гатоўнасць гасцініц, грамадскага харчавання да прыёму вялікай колькасці гасцей, арганізацыю культурнай праграмы.

Так супала, што некалькі найважнейшых мерапрыемстваў пройдуць адначасова: форум рэгіёнаў, 1050-годдзе з дня заснавання Віцебска, 80-годдзе вызвалення абласнога цэнтра, а затым – «Славянскі базар». Трэба будзе напружаная праца. Але і надалей трэба не расслабляцца і не зніжаць тэмп. Гэта пойдзе на карысць Віцебшчыне і краіне, – падкрэсліў Аляксандр Субоцін.