Дэлегаты Віцебскай вобласці пра Усебеларускі народны сход
Дэлегаты ад Віцебскай вобласці сустракаюцца з працоўнымі калектывамі, удзельнічаюць у дыялогавых пляцоўках ва ўсіх рэгіёнах.
Цэнтральная раённая бібліятэка г. Сенна стала пляцоўкай, дзе дэлегаты Усебеларускага народнага сходу на чале з Алегам Макарэвічам, старшынёй раённага выканаўчага камітэта, расказалі моладзі пра важную гістарычную падзею, якая напярэдадні прайшла ў Палацы Рэспублікі.
Падчас мерапрыемства закранулі і тэму трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. Менавіта сёння споўнілася 38 гадоў з дня той страшнай аварыі. У канцы сустрэчы Святлана Бяруліна, старшыня Маладзёжнага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў, прадставіла інфармацыйна-асветніцкі праект "Маладзёжны шчыт".
У Віцебскім універсітэце МІТСО аб Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыне Рэспублікі Беларусь, якія былі зацверджаны на пасяджэнні УНС, перад слухачамі навучальных курсаў для грамадскіх інспектараў па ахове працы першасных арганізацый Віцебскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржустаноў расказала яе старшыня, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу Алена Няфедава.