ХІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі адбудзецца 26-28 чэрвеня ў Віцебску, Полацку, Наваполацку
Да надыходзячага Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі і 1050-годдзя Віцебска плошча Перамогі прэабразіцца пасля рэканструкцыі. Дырэктар УКС горада Віцебска Артур Строд распавёў карэспандэнту БЕЛТА, якія новаўвядзенні ўбачаць жыхары і госці абласнога цэнтра.
Галоўным абнаўленнем, якога з нецярпеннем чакаюць віцябляне, стануць тры фантаны. "Гэта канцэптуальна новыя аб'екты, аналагаў якім няма ў Беларусі. У тры чашы фантанаў будзе ўбудавана падсвятленне, будзе працаваць і музычнае суправаджэнне. На святах струмені вады, якія ў вышыню могуць падымацца на 5 метраў, будуць "танцаваць" пад тэматычныя песні і светлавое шоу. Зараз мы завяршылі ўстаноўку, гідраізаляцыю першай чашы і ўклалі брукiўку вакол яе. У пачатку чэрвеня будзем спрабаваць у рэжыме пусканаладкі ўключаць у ёй фантаны. У бліжэйшы час пасля тэхналагічнага прамежку правядзём такія ж работы з іншымі чашамі. Да Форуму рэгіёнаў усе фантаны будуць функцыянаваць", - падкрэсліў Артур Строд.
Два стацыянарных святлодыёдных экрана, да якіх жыхары абласнога цэнтра ўжо прывыклі, будуць заменены на новыя. Яны амаль у два разы лягчэйшыя за сваіх папярэднікаў, адрозніваюцца лепшым дазволам, праекцыяй і прадукцыйнасцю. "Да Форуму рэгіёнаў плануем паставіць два святлодыёдных інфармацыйных табло. Гэта будуць сэнсарныя экраны, як на смартфонах. На іх будзе адлюстроўвацца інфармацыя аб плошчы Перамогі - яе гісторыя, змены, якія адбываліся з ёй, ход рэканструкцыі", - растлумачыў дырэктар УКС Віцебска.
Загадзя паклапаціліся будаўнікі і аб галоўным навагоднім упрыгожванні вобласці - для будучай елкі, якая збірае на плошчы Перамогі ўсіх ад малога да вялікага, правялі новую электраправодку, так што прапіска лясной госці застанецца ранейшай.Што тычыцца выкананых работ, то будаўнікі ўжо замянілі надпіс на жылым будынку, які выходзіць на плошчу Перамогі, - "Подзвіг савецкага народа бязсмяротны", тут жа ўзнялі аналаг Сцяга Перамогі. На мемарыяльным комплексе ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны ўсталявалі падсвятленне, якое праецыруе на тры абеліскі колеры нацыянальнага сцяга. На вышынным будынку на Белабародава, 5, размешчаным на скрыжаванні, якое прымыкае да плошчы Перамогі, працуе святлодынамічнае падсвятленне. Для зручнасці адпачывальнікаў на плошчы ля фантанаў таксама ўсталююць новыя лаўкі.Да Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які адбудзецца 27-28 чэрвеня ў Віцебску, Полацку і Наваполацку, асноўная частка работ па рэканструкцыі плошчы ў абласным цэнтры завершыцца, а пасля, пры даст
БелТА