Агрокомбинат «Юбилейный» Оршанского района занесен на Республиканскую доску Почета

Агракамбінат «Юбілейны» Аршанскага раёна занесены на Рэспубліканскую дошку Ганару

Агракамбінат «Юбілейны» Аршанскага раёна па праве можна назваць лідарам сельскагаспадарчай вытворчасці і перапрацоўкі не толькі Віцебшчыны, але і Беларусі. Па выніках працы за мінулы год прадпрыемства занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару.

Агракамбінат «Юбілейны» інвестуе ў развіццё вытворчасці больш за 20 млн рублёў. М

 На прадпрыемстве істотна павялічылася пагалоўе кароў. 4 гады таму ўвялі ў строй МТК «Купалінка» на 2 тыс. галоў надойнага статка. Сёння гэты комплекс дае 66 тон малака ў суткі. А ў 2022 годзе да агракамбіната «Юбілейны» далучылі СУП «Борздаўка-агра» і рабатызаваны малочнатаварны комплекс «Паўлінка», на якім атрымліваюць 55 тон малака ў дзень. Дарэчы, яшчэ 2 гады таму гэта было менш за 20 тон.

– За кошт малака, рапсу мы атрымалі агульную рэнтабельнасць па прадпрыемстве, – адзначае Аляксандр Фірсін. – Увялі ў строй камбікормавы завод прадукцыйнасцю 10 тон у гадзіну, запускаем новы збожжасушыльны комплекс прадукцыйнасцю 100 тон у гадзіну. Яго абкатку правялі на ўраджаі 2023 года. На тэрыторыі збожжасушыльнага комплексу ўсталявалі сховішча для збожжа на 10 тыс. тон. Плюс шротавае захоўванне, што немалаважна.

Кіраўнік падкрэсліў, што пасля наведвання Прэзідэнта ў 2022 годзе агракамбінату былі выдзелены грошы на мадэрнізацыю машыннага двара «Бабінічы». Яго забетнавалі, падвялі газ, усталявалі інфрачырвоныя выпраменьвальнікі. З'явілася і новая сістэма ацяплення майстэрняў. Сёння гэта паказальны аб'ект, дзе ёсць найсучаснейшае абсталяванне, створаны ўсе ўмовы для рамонту любой складанасці.

У цяперашні час на агракамбінаце рэалізуецца праект па будаўніцтве дадатковых будынкаў РМТК «Паўлінка». Ужо ў кастрычніку гэтага года плануюць увесці ў строй 5 будынкаў для ўтрымання цялушак, па вырошчванні высокакаштоўных нецелак для вытворчасці ўласнага статка.

– Першай чаргой пабудавалі будынак для ўтрымання надойнага статка і цялятнік, цяпер рэалізуецца 2-я чарга праекта. Пасля ўводу ў эксплуатацыю ўсіх гэтых памяшканняў у нас атрымаецца поўны цыкл, – адзначае Аляксандр Фірсін.

Вялікая праца вядзецца па насычэнні камбіната сучаснай тэхнікай. Так, літаральна на днях за кошт уласных сродкаў набылі новы самаходны кармараздатчык.

Што тычыцца вытворчасці свініны, то яна мае завершаны цыкл. Вырошчваемы жывёлу перапрацоўваюць ва ўласным цэху і рэалізуюць у фірменных крамах прадпрыемства, якіх сёння больш за 20.

Агракамбінат «Юбілейны» паказвае прыклад стаўлення да людзей, зямлі, тэхнікі. Гэта і ёсць складнікі поспеху.

 – Каб дасягнуць чагосьці, неабходна прапрацоўваць увесь тэхналагічны працэс да найдрабнейшых дэталей, – упэўнены кіраўнік. – З звёнаў складаецца адзіны ланцуг. Сёння калі ты не будзеш рухацца ў нагу з часам і нават апярэджваць яго, нічога не будзе. Дзе дыктатура тэхналогій, высокатэхналагічныя машыны і абсталяванне, там у сельскай гаспадарцы будзе і моладзь.

Сапраўды, юнакі і дзяўчаты, прыйшоўшы на сваё першае працоўнае месца ў «Юбілейны», застаюцца тут працаваць.

Для маладых спецыялістаў створаны ўсе ўмовы:

жыллё;

добры заработак (сярэдні па камбінаце – больш за 2 тыс. рублёў);

выдатны сацыяльны пакет;

медыцынскае страхаванне.

– Сама я родам з Чашніцкага раёна, тут працую трэці год і з'язджаць нікуды не збіраюся. У абавязках – прафілактыка і лячэнне захворванняў моладзі, – кажа ветэрынарны ўрач РМТК «Паўлінка» Алена Бець. Дарэчы, партрэт Алены ўпрыгожвае Дошку гонару прадпрыемства.

З задавальненнем распавялі пра свае першыя працоўныя месцы і створаныя для людзей умовы аператары жывёлагадоўчага комплексу Ульяна Рыжык і Аляксандр Арлоўскі.

"ВІЦЕБСКІЯ ВЕСТКІ"