Комитетом госконтроля Витебской области на коллегии дана комплексная оценка выполнения поручений Главы государства по наведению порядка на земле

Камітэтам дзяржкантролю Віцебскай вобласці на пасяджэнні калегіі дадзена комплексная ацэнка выканання даручэнняў Кіраўніка дзяржавы па навядзенні парадку на зямлі

Адкрываючы пасяджэнне, старшыня Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці Уладзімір Гадзяцкі сказаў, што праблема гэтая шырокая і ўключае ў сябе да дзясятка блокаў усялякіх пытанняў. Усе яны былі ўсебакова разгледжаны з удзелам членаў калегіі і запрошаных, сярод якіх былі памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Віцебскай вобласці Сяргей Ляўковіч, першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Анатоль Ліневіч, у зале аблвыканкама і ў студыях на месцах – кіраўнікі райвыканкамаў, іншыя асобы, датычныя да разглядаемых праблем.

Адзначалася, што камітэтам па-ранейшаму выяўляюцца сістэмныя парушэнні зямельнага і прыродаахоўнага заканадаўства, зарастанне сельскагаспадарчых плошчаў пустазельнай і драўняна-хмызняковай расліннасцю, няма элементарнага парадку на тэрыторыях сельгасаб'ектаў, жылых дамоў і земляў, прылеглых да аўтамабільных дарог.

Асобнымі райвыканкамі практычна не ажыццяўляецца кантроль за выкарыстаннем і аховай земляў. У некаторых раёнах працягваюць зарастаць землі, прыдатныя для вядзення сельскай гаспадаркі. А вось не прыдатныя для вядзення сельскагаспадарчай дзейнасці і пражывання на сяле аб'екты і будынкі не зносяцца гадамі, разбураюцца і часам ужо не падлягаюць аднаўленню. У зямлю, можна сказаць, закопваюцца дзяржаўныя грошы.

А гэта ўжо цягне штрафы і іншыя, больш жорсткія меры пакарання.

– А ў асобных раёнах, напрыклад, у Браслаўскім, Віцебскім, наогул не складзена ніводнага пратакола аб адміністрацыйна-прававым парушэнні, і гэта сведчыць аб тым, што такія факты альбо не выяўляюцца, альбо ім не даецца належная ацэнка, – пракаментаваў першы намеснік старшыні КДК Вадзім Валовіч.

Асобным пытаннем стаіць неабходнасць перагляду і выканання планаў мерапрыемстваў па уцягванні ў абарот сельгаcзямель, занятых дрэвава-хмызняковай расліннасцю. Для гэтага не патрабуецца істотных затрат, і такія работы трэба правесці ў Полацкім, Пастаўскім, Чашніцкім, Ушацкім і шэрагу іншых раёнаў. Патрабуецца перагляд і планаў па зносе невыкарыстоўваемых аб'ектаў у сельгасарганізацыях. Гэта асобнае даручэнне Кіраўніка дзяржавы, і, што не мала важна, у некаторых раёнах вобласці такія аб'екты альбо зусім не трапілі ў планы, альбо іх мала, але да іх, што называецца, у кіраўнікоў не даходзяць рукі. А ёсць і такія факты, калі істотныя плошчы сельгасугоддзяў не уцягваюцца ў абарот працяглы час. Гэта, як падкрэслівалася, асабліва характэрна для большасці раёнаў. Напрыклад, у Гарадоцкім раёне – гэта 7 тысяч гектараў, у Браслаўскім – 2 тысячы гектараў.

Нямала выяўлена ўчасткаў, зарослых дрэвава-хмызняковай расліннасцю, дрэвамі, якія уцягваць у сельгасабарот эканамічна не мэтазгодна – іх варта перадаваць лясгасам.

Але ступень выканання і такіх планаў надзвычай нізкая ў асобных раёнах. Так, Сенненскі райвыканкам з 2022 года шэсць разоў прымаў рашэнні аб прадастаўленні зямельных участкаў Богушэўскаму лясгасу, і ўсе гэтыя рашэнні страцілі сілу.

Вялікая праблема – выдаленне хмызняковай расліннасці з земляў, прылеглых да аўтамабільных дарог, і працу гэту неабходна істотна актывізаваць. На пасяджэнні прагучаў, напрыклад, такі факт: у Гарадоцкім раёне больш за палову земляў, якія знаходзяцца ў паласе адвода аўтамабільных дарог, заросла дрэвава-хмызняковай расліннасцю, а ў асобных ра

йонах больш за 70 працэнтаў абочын заросли так, што хутка сельгастэхніцы будзе цяжка па такіх дарогах перамяшчацца. У цэлым па вобласці гэтая карціна выглядае непрывабна.

Усё гэта цягне негатыўнае стаўленне насельніцтва да мясцовых органаў улады і шматлікія абгрунтаваныя скаргі грамадзян. Па выніках пасяджэння калегіі мясцовым органам улады прапанавана прыняць меры па прыцягненні да адказнасці вінаватых у непрыняцці мер па добраўпарадкаванні тэрыторый, навядзенні парадку на зямлі. Неабходна забяспечыць жорсткі кантроль і за зямельнымі ўчасткамі, прадастаўленымі для здабычы простараспаўсюджаных карысных выкапняў. Неабходна распрацаваць мерапрыемствы, якія прадугледжваюць канкрэтныя тэрміны выканання работ па ўсіх блоках разгледжаных на калегіі пытанняў.

У гэты ж дзень калегія Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці разгледзела яшчэ адно пытанне – «Аб выніках кантролю за выкананнем упаўнаважанымі органамі Віцебскай вобласці заканадаўства, што рэгулюе кантрольную (наглядную) дзейнасць».

Адзначалася, што ў цэлым у рэгіёне створана сістэма кантролю і нагляду, якая дазваляе выяўляць суб'екты, што ўяўляюць найбольшую рызыку, і забяспечваць бяспеку ва ўсіх сферах. Штогод правяраецца не больш за два працэнты зарэгістраваных суб'ектаў, 80 працэнтаў усіх як кантрольных, так і прафілактычных мерапрыемстваў прыпадае на наглядныя органы, якія забяспечваюць бяспеку жыццядзейнасці людзей.

Сярод парушэнняў, якія назіраюцца ў гэтым пытанні, – працэдурныя, адсутнасць належнага кантролю за выкананнем выдадзеных прадпісанняў па ліквідацыі парушэнняў, частае ўмяшанне ў дзейнасць суб'екта, неабгрунтаваныя кантрольныя мерапрыемствы.

Як адзначалася, праверкі і пакаранне не павінны з'яўляцца самамэтай працы кантралёраў. У той жа час неабходна забяспечыць належную якасць кантролю.