Аляксандр Субоцін наведаў ААТ "Віцебскхлебпрам"
Кіраўніка рэгіёна азнаёмілі з новымі відамі хлебнай і кандытарскай прадукцыі, паведамляе тэлеграм-канал «Віцебская вобласць. Афіцыйна».
Частку з прадстаўленага неўзабаве змогуць набыць пакупнікі фірменных крам "Віцебскхлебпрам".
Акрамя гэтага, Аляксандру Суббоціну паказалі адзін з вытворчых цэхаў.
ААТ «Віцебскхлебпрам» – сучаснае хлебапякарнае прадпрыемства, якое выпускае шырокі асартымент хлебабулачных, здобных, сухарна-бараначных і кандытарскіх вырабаў, а таксама напояў безалкагольных, хлебцаў экструзійных і інш.