Першых у Віцебскай вобласці камбайнераў-трохтысячнікаў ушаноўваюць у Аршанскім раёне
Трохтонны намалот — у Уладзіміра Палячынскага і Максіма Сернава з ААТ «Агракамбінат «Юбілейны». Са знакавай падзеяй аграрыяў павіншаваў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.

Каравай збожжа новага ўраджаю з нагоды намалоту Аршаншчынай 100 тысяч тон збожжа кіраўніку вобласці ўручыў старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Мароз.

