У Віцебску абмеркавалі напаўняльнасць кансалідаванага бюджэту вобласці
Як павысіць напаўняльнасць кансалідаванага бюджэту рэгіёну? Якія рэсурсы яшчэ не задзейнічаны і што неабходна зрабіць, каб павялічыць падатковыя паступленні? Гэтыя пытанні былі вынесены на пасяджэнне прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў.
– Падатковыя органы актыўна выкарыстоўваюць новыя формы ўзаемадзеяння з плацельшчыкамі, у тым ліку з прымяненнем інфармацыйных тэхналогій. У людзей фарміруецца адказнасць у адносінах да дзяржавы, грамадства. Гэта вельмі важна, – адзначыў Дзмітрый Дземідаў.
Падаткі, як падкрэсліў старшыня аблсавета Дзмітрый Дземідаў, сведчаць пра здароўе эканомікі і ўзровень цывілізацыі грамадства. Апошнія гады сума падатковых паступленняў апярэджвае рост валавога рэгіянальнага прадукту. Яны павялічыліся па ўсіх крыніцах. Падаходны падатак – на 21%, на прыбытак – на 42%, на дабаўленую вартасць – на 21%, маёмасны – на 58%. Гэта сведчыць пра паляпшэнне сістэмы адміністравання, удасканаленне працы фіскальных органаў, якія заахвочваюць людзей выконваць свае абавязацельствы перад мясцовымі бюджэтамі.
Начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Валерый Лабацэвіч пацвердзіў сказанае лічбамі: за 8 месяцаў у абласны бюджэт паступіў 1 млрд 960 млн рублёў. Гэта на 400 млн больш, чым у 2023-м.
– Такія вынікі дасягнуты дзякуючы рэфармаванню прадпрымальніцкай дзейнасці, павышэнню фінансавай пісьменнасці і адказнасці плацельшчыкаў, што павялічыла добраахвотныя паступленні плацяжоў у бюджэт, – паведаміў Валерый Лабацэвіч.
Кіраўнік ведамства звярнуў увагу на слабыя месцы. Г
– Важна павышаць эфектыўнасць фінансава-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемстваў, ствараць новыя высокапрадукцыйныя працоўныя месцы, выконваць заданні па росце аплаты працы, стымуляваць інвестыцыйную актыўнасць плацельшчыкаў, – сказала Інна Юшчанка.
Ёсць доля плацяжоў у мясцовыя бюджэты, якія не кантралююцца падатковымі органамі. Гэтая доля – прыкладна 10%, і яна расце. Да яе адносяцца рэалізацыя маёмасці, уключаючы зямельныя ўчасткі на аўкцыёнах, даходы ад аказання платных паслуг, штрафы і інш. Для забеспячэння паўнаты паступленняў у мясцовыя бюджэты неналогавых даходаў створаны інстытут адміністравання. Адміністратарамі з'яўляюцца камітэты, упраўленні, аддзелы выканкамаў, іншыя арганізацыі.
Дэпутаты адзначылі як станоўчую, так і недастатковую дзейнасць некаторых райвыканкамаў і намяцілі галоўныя напрамкі працы, якія дазволяць зрабіць наш бюджэт больш важкім, а значыць, і гарантаваць выкананне ў поўнай меры сацыяльных праграм.