Небяспечны псіхатроп амфетамін схаваў грамадзянін Латвіі пад чахол тэлефона, маючы намер увезці яго ў Беларусь. Мытнікі распачалі крымінальную справу, а чалавека затрымалі.
23-гадовы грамадзянін Латвійскай Рэспублікі меў намер увозіць у Беларусь 1,06 грама амфетаміну. Схаваў ён небяспечнае псіхатропнае рэчыва пад чахлом мабільнага тэлефона.
Грамадзянін у'язджаў у нашу краіну на аўтамабілі Cadillac SRX праз пункт пропуску «Грыгораўшчына». Службовая сабака мытнай службы імгненна ўказала на магчымае перамяшчэнне дадзеным чалавекам забароненых рэчываў. Грамадзянін такі факт першапачаткова адмаўляў.
Дагледзеўшы асабістыя рэчы грамадзяніна, віцебскія мытнікі і выявілі амфетамін. І тады ўжо малады чалавек растлумачыў, што небяспечнае псіхатропнае рэчыва ён ужывае, каб не заснуць за рулём.
Праведзена экспертыза, у рамках якой пацверджаны і той факт, што 1,06 грама – гэта буйны памер для дадзенага віду псіхатропнага рэчыва.
Грамадзянін зараз затрыманы. У дачыненні да яго Віцебскай мытняй узбуджана крымінальная справа ў адпаведнасці з ч. 2 арт. 328-1 КК Рэспублікі Беларусь.
Мытня аператыўна апавясціла МЗС Латвіі і сваякоў грамадзяніна аб яго затрыманні. Нягледзячы на гэта, латвійскі бок ладзіць правакацыі, аб'яўляючы праз СМІ аб знікненні дадзенага чалавека ў Беларусі з-за неправамерных дзеянняў беларускіх спецслужбаў.