Былы будынак РАУС на вуліцы Суворава стаў
Больш чым за тры мільёны рублёў (3261912 руб.) будынак былога РАУС па вуліцы Суворава ў Віцебску набыў інвестар з Мінска, які вядзе бізнес у IT-сферы.
Гэты аб'ект самым дарагім за 10 гадоў аб'ектам, прададзеным камітэтам дзяржаўнай маёмасці Віцебскага аблвыканкама на аўкцыёнах.
Комплекс будынкаў РАУС Кастрычніцкага раёна знаходзіцца ў гістарычнай частцы горада Віцебска па суседстве з Губернатарскім палацам і скверам Герояў Айчыннай вайны 1812 года.
У савецкія часы тут знаходзіўся штаб дывізіі ВДВ. З 1992 года тут размяшчаўся Кастрычніцкі РАУС, які ў 2020 годзе пераехаў у новы будынак па вул. Церашковай.
Комплекс прададзеных аб'ектаў акрамя будынка РАУС уключае суседні двухпавярховы будынак крыміналістыкі, таксама са статусам аб'екта гісторыка-культурнай каштоўнасці, а таксама каравульнае памяшканне і тры будынкі гаражоў з аўтамабільнай стаянкай.
Новаму ўласніку прадастаўлена тры зямельныя ўчасткі агульнай плошчай больш за 6 тысяч квадратных метраў.
Плану інвестара амбіцыйныя. Трэба будзе шмат працы, але казаць пра гэта можна будзе пасля стварэння праекта.
Пражываючы ў сталіцы, ён не губляе сувязь з родным для яго Віцебскам і яму неабыякава яго развіццё.