Парады па БЕЗпецы да Новага года
Работнiкi МНС з 16 па 30 снежня правядуць рэспублiканскую акцыю «Бяспечны Новы год!», з мэтай папярэджання пажараў i няшчасных выпадкаў у вынiку неасцярожнага абыходжання з пiратэхнiчнымi вырабамi, а таксама парушэння правiлаў пажарнай бяспекi пры падрыхтоўцы да навагоднiх i калядных святаў.
Выратавальнiкi падчас акцыi падзеляцца сваiм топ-5 парад, як БЕЗАСОПАС сустрэць святы:
1. Падскажуць, як адказна паставiцца да ўпрыгожвання ёлкi: выбраць месца далей ад ацяпляльных прыбораў, замацаваць дрэва на ўстойлiвай падстаўцы, упрыгожыць электрычнай гiрляндай заводскага вырабу.
2. Навучаць бяспечна абыходзiцца з пiратэхнiкай: карыстацца можна толькi дарослым, набываць толькi ў спецыялiзаваных крамах, перад прымяненнем вывучаць iнструкцыю, выконваць бяспечную зону (больш за 20 м.).
3. Прызавуць быць уважлiвымi ў галалёд: выбiраць бяспечны маршрут пасыпаны пяском, перамяшчацца асцярожна, наступаючы на ўсю падэшву, трымацца за парэнчы i сцены.
4. Расскажуць пра небяспеку зiмовага вадаёма: выходзiць на лёд у перыяд яго раставання або замярзання небяспечна, як i правяраць трываласць лёду ударам нагой. Гульнi на лёдзе дзяцей павiнны праходзiць на спецыяльных катку i лядовых пляцоўках.
5. Падзеляцца рэкамендацыямi, што рабiць у выпадку абмаражэння ў моцныя маразы: пацярпелага загарнуць у плед, паступова саграваць цёплым салодкiм гарбатай, а пры пагаршэннi самаадчування пакласцi яго на жывот або бок, укрыць чымсьцi цёплым i выклiкаць хуткую медыцынскую дапамогу.
Далучайцеся да мерапрыемстваў ад МНС i хай Вашы святы будуць бяспечнымi i запамiнальнымi!