На базе Медыяцэнтра Віцебскай вобласці прайшоў навагодні злёт студэнцкіх і валанцёрскіх атрадаў
Навагодняя сустрэча студэнцкіх і валанцёрскіх атрадаў «Мы будуем заўтрашні дзень» аб'яднала ў Медыяцэнтры Віцебскай вобласці і анлайн актыўных прадстаўнікоў маладзёжных рухаў рэгіёна.
– Баец студатрадаўскага руху і валанцёр руху «Даброе Сэрца» – гэта рабяты з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй і добрым сэрцам, якія акрамя вучобы знаходзяць час на грамадскую працу, ствараюць сваю будучыню. Яны разумеюць, што праца робіць чалавека годным грамадзянінам нашай краіны. У Віцебскай вобласці сёлета было працаўладкавана больш за 7 тысяч рабят – гэта добры зачын на будучыню. Рабят прыцягваюць замежныя атрады, але хочацца, каб расла колькасць прымаючых арганізацый для студатрадаўцаў менавіта на Віцебшчыне. Выдатна, што развіваецца валанцёрскі рух. Варта больш увагі надаваць людзям старэйшага ўзросту ў аддаленых вёсках. Людзям часта не хапае зносін, увагі, і гэта могуць падарыць ім нашы валанцёры, – адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Новіцкая.