Сергей Левкович провел личный прием граждан в Лепельском районе

Сяргей Леўковіч правёў асабісты прыём грамадзян у Лепельскім раёне

Памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Сяргей Ляўковіч правёў асабісты прыём грамадзян у Лепельскім раёне.

 

 

Жыллёва-камунальнае абслугоўванне, падключэнне

жылога дома да электраацяплення, прыватызацыя арэнднай кватэры, пытанні кампетэнцыі аддзела прымусовага выканання – звароты па гэтых і іншых напрамках гучалі на прыёме.

Усе звароты былі дэталёва разгледжаны памочнікам Прэзідэнта-інспектарам па Віцебскай вобласці, а таксама прадстаўнікамі мясцовай улады і кіраўнікамі.

Асобныя пытанні Сяргей Ляўковіч узяў на асабісты кантроль.

У сваім выступленні перад лепельчанамі Сяргей Ляўковіч закрануў тэму Года добраўпарадкавання краіны, якім Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь абвешчаны настаўшы 2025-ы год.

Год добраўпарадкавання – гэта праца па стварэнні камфорту жыцця нашых грамадзян у кожным куточку рэгіёна. Ад сельскіх населеных пунктаў да райцэнтра. Таму мерапрыемствы па добраўпарадкаванні – гэта праца і з пустуючымі дамамі, і з мадэрнізацыяй аб'ектаў, і з абнаўленнем дарог, і многімі іншымі напрамкамі, – адзначыў Сяргей Ляўковіч.

Крыніца