У Віцебску адзначаюць 107-годдзе Пятра Машэрава
У Віцебску прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 107-годдзю з дня нараджэння выдатнага земляка – Пятра Машэрава.
Тыдзень памяці ў ВДУ сёння стартаваў ля бюста Героя Савецкага Саюза і Героя Сацыялістычнай Працы, дзе адбыўся патрыятычны мітынг.
Першы прарэктар універсітэта Андрэй Мехавіч, звяртаючыся да студэнтаў і выкладчыкаў, падкрэсліў, што Пётр Машэраў, як легендарная асоба і мудры кіраўнік, шмат зрабіў для развіцця і росквіту нашай Радзімы.
– Ён заўсёды прызнаваў толькі інтарэсы грамадства. Сёння мы ўскладаем кветкі да манумента ў знак нашай падзякі і павагі, а таксама ў памяць пра тое, што яго прынцыпы і ідэі працягваюць жыць у нашых сэрцах, – канстатаваў Андрэй Мехавіч.