Вясенні лёд не даруе неасцярожнасці!
Не за гарамі вясна, а значыць, хутка доўгачаканае цяпло, яно на вадаёме прыносіць яшчэ большую небяспеку для чалавека. Менавіта пра гэта хацелася б нагадаць.
Няўдалыя выпадкі адбываюцца з-за невыканання людзьмі элементарных правілаў засцярогі. Адны гэтых правілаў не ведаюць, іншыя ж імі грэбуюць. Між тым падчас вясновай паводкі яны павінны выконвацца кожным чалавекам. Агульнавядома, што пад уздзеяннем вясновага сонца лёд становіцца друзлым і нятрывалым, хоць знешне ён здаецца моцным. Пад такі лёд можна лёгка праваліцца.
У перыяд паводкі вельмі небяспечныя кар'еры, дробныя вадаёмы. Вада ў іх падымаецца, запаўняе вадаём, і там, дзе напярэдадні яшчэ было дробна, на другі дзень глыбіня можа рэзка павялічыцца, што ўяўляе вялікую небяспеку.
Падчас вясновых канікул у дзяцей шмат вольнага часу, які яны могуць выкарыстоўваць для карысных спраў. Але дзеці спяшаюцца на сажалку, да ракі, каб у апошні раз пакатацца на каньках, спусціцца з крутога берага на санках, цюбінгах або проста пагуляць на лёдзе. З пачаткам ледаходу школьнікі збіраюцца на беразе ракі, спрабуюць прайсці па лёдзе і нават забрацца на плывучую льдзіну. Усё гэта звязана з вялікай рызыкай і небяспекай для жыцця. Катанне на льдзінах, бярвёнах, плытах нярэдка прыводзіць да трагічных наступстваў.
Дзеці не заўсёды ўсведамляюць небяспекі, якія іх чакаюць, вось чаму часцей за ўсё няшчасныя выпадкі адбываюцца з дзецьмі. Адказ за жыццё і здароўе дзяцей, асабліва ў перыяд школьных канікул, калі ў іх асабліва шмат вольнага часу, ляжыць на Вас, паважаныя бацькі.
Памятайце і раскажыце сваім дзецям:
- на вясновым лёдзе лёгка праваліцца;
- хутчэй за ўсё працэс распаду лёду адбываецца ля берагоў;
- вясновы лёд, пакрыты снегам, хутка ператвараецца ў друзлую масу.
Дарослыя! Не пакідайце дзяцей без нагляду!
Раскажыце дзецям пра правілы паводзін у перыяд паводкі, забараняйце ім сваволіць ля вады, спыняйце ліхалецце. Адарваная льдзіна, халодная вада, хуткае цячэнне пагражаюць гібеллю.
У перыяд вясновай паводкі і ледаходу ЗАБАРАНЯЕЦЦА:
- выходзіць на вадаёмы;
- перапраўляцца праз раку ў перыяд ледаходу;
- падыходзіць блізка да ракі ў месцах затору лёду;
- стаяць на абрывістым беразе, які падвяргаецца разліву і абвалу;
- збірацца на мастках, плацінах і запрудзе;
- набліжацца да ледзяных затораў, адштурхоўваць ільдзіны ад берагоў;
- вымяраць глыбіню ракі ці любога вадаёма;
- хадзіць па лядовых камяках і катацца на іх.
ДАРОСЛЫЯ І ДЗЕЦІ, ЗАХОЎВАЙЦЕ ПРАВІЛЫ ПАВОДЗІН НА ВОДНЫХ АБ'ЕКТАХ, ВЫКАНАННЕ ЭЛЕМЕНТАРНЫХ МЕР АСЦЯРОЖНАСЦІ — ЗАЛОГ ВАШАЙ БЯСПЕКІ!
ЗАХОЎВАЙЦЕ ПРАВІЛЫ ПАВОДЗІН НА ВАДАЁМАХ У ЧАС ТАЯННЯ ЛЬДУ, РАЗЛІВУ РЭК І АЗЁР!