У Воршы праходзіць абласны патрыятычны форум «Нашчадкі Перамогі»
У Аршанскім раёне праходзіць абласны патрыятычны форум «НАСЛЕДНИКИ ПЕРАМОГІ», прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Яго ўдзельнікамі сталі моладзь і актывісты з усіх раёнаў Віцебскай вобласці. У пачатку дня ля мемарыяльнага комплексу «За нашу Савецкую Радзіму» адбыўся мітынг-рэквіем.
Да ўдзельнікаў форуму з прывітальным словам звярнуліся намеснік старшыні Аршанскага райвыканкама Анастасія Пракоф'ева і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Глеб Гулянкоў. Яны адзначылі, што Аршаншчына ўнесла велізарны ўклад у перамогу над фашызмам, 10 ураджэнцаў нашага горада былі ўдастоены самага высокага звання – «Герой Савецкага Саюза».
Памяць аб усіх, хто не вярнуўся з палёў бітваў, ушанавалі хвілінай маўчання, затым прайшла цырымонія ўскладання кветак.