Республиканская акция для участников дорожного движения «Снижай риски» прошла в Витебске на площади Свободы

Рэспубліканская акцыя для ўдзельнікаў дарожнага руху «Зніжай рызыкі» прайшла ў Віцебску на плошчы Свабоды

У хо­дзе ак­цы­і ін­спек­та­ры ДАІ Ві­цеб­ска­га абл­вы­кан­ка­ма і спе­цы­я­ліс­ты ад­дзе­ла пра­фі­лак­ты­кі ВІЧ-ін­фек­цыі і ПВГ Ві­цеб­ска­га аб­лас­но­га цэн­тра гі­гі­е­ны, э­пі­дэ­мі­я­ло­гі­і і гра­мад­ска­га зда­роў­я раз­да­ва­лі ўдзель­ні­кам да­рож­на­га ру­ху све­та­ад­бі­валь­ныя эле­мен­ты, тэс­ты для пра­ве­дзень­ня са­ма­тэс­та­ван­ня на ВІЧ, ін­фар­ма­цый­ныя ма­тэ­ры­я­лы па пра­фі­лак­ты­цы ВІЧ-ін­фек­цыі.

– На­пя­рэ­дад­ні Дня пра­фі­лак­ты­кі ВІЧ-ін­фек­цыі, які ад­зна­ча­ец­ца 1 снеж­ня, Мі­ніс­тэр­ст­вам уну­тра­ных спраў і Рэс­пуб­лі­кан­скім цэн­трам гі­гі­е­ны і э­пі­дэ­мі­я­ло­гі­і та­кія ме­рап­ры­ем­ст­вы пра­во­дзяц­ца ва ўсіх аб­лас­ных цэн­трах і го­ра­дзе Мо­ла­дзеч­на, – па­яс­ні­ла за­гад­чы­ца ад­дзе­ла пра­фі­лак­ты­кі ВІЧ-ін­фек­цыі і па­рэн­тэ­раль­ных ві­рус­ных ге­па­ты­таў аб­лас­но­га цэн­тра гі­гі­е­ны, э­пі­дэ­мі­я­ло­гі­і і гра­мад­ска­га зда­роў­я Ва­лен­ці­на А­нань­е­ва. – Га­лоў­ная мэ­та – гэ­та ін­фар­ма­ва­нне на­сель­ніц­тва, ма­ты­ва­цыя на больш бя­спеч­ныя па­во­дзі­ны, ве­дан­не сва­ё­га ВІЧ-ста­ту­су і, зва­чай­на, на зда­ро­вы лад жыц­ця.

... Су­пра­цоў­ні­кі ДАІ Ві­цеб­ска­га абл­вы­кан­ка­ма ма­ёр мі­лі­цы­і Ю­лі­я Ка­мін­ская, ста­рэй­шы лей­тэ­нант мі­лі­цы­і Ні­кі­та Се­мян­коў, ста­рэй­шы лей­тэ­нант мі­лі­цы­і Ма­ры­я Фе­до­са­ва вы­ба­рач­на спы­ня­юць удзель­ні­каў да­рож­на­га ру­ху. Пра­па­ну­юць паў­дзель­ні­чаць у ак­цы­і, ад­ка­заць на пы­тан­ні спе­цы­я­ліс­таў. Вы­яў­ля­ец­ца, што не­ка­то­ры­я з ва­дзі­це­ляў па­мы­ля­юц­ца, лі­ча­чы, што мо­ла­дзь больш схіль­ная да ін­фі­ка­ва­нне ВІЧ. Ме­ды­цын­ская ста­тыс­ты­ка га

Сітуацыя па нашай вобласці адна з найбольш спрыяльных. З 1990 па 1 лістапада 2025 года ў Віцебскай вобласці зарэгістравана 2130 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі; 1533 чалавекі, якія жывуць з ВІЧ. За 10 месяцаў бягучага года выяўлена 78 новых выпадкаў ВІЧ-інфекцыі. У эпідэмічны працэс уцягнуты ўсе ўзроставыя групы насельніцтва, аднак, асноўная доля грамадзян, у якіх упершыню выяўлена ВІЧ-інфекцыя ў 2025 годзе, людзі ва ўзроставай групе 30 – 59 гадоў (79,4 %). За ўвесь час назірання асноўным шляхам заражэння з'яўляецца палавы – 84 %. За 10 месяцаў 2025 года інфікаванне палавым шляхам адбылося ў 89,7 % выпадкаў.

– Дэвіз Дня прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі ў бягучым годзе «Пераадольваючы цяжкасці, змяні стратэгію» заклікае ўтрымаць дасягненні мінулых гадоў у галіне процідзеяння распаўсюджванню дадзенага захворвання, – кажа Валянціна Ананьева. – Перад намі стаіць задача максімальнага выяўлення ВІЧ-інфекцыі ў раннім тэрміне. У такім выпадку строгае выкананне прызначанага лячэння, захаванне схемы, прапанаванай лекарам, дыспансернае назіранне прыводзяць да таго, што вірусная нагрузка падае да невызначальнага ўзроўню. Акрамя таго, што паляпшаецца якасць жыцця пацыента, важным момантам з'яўляецца прафілактыка. Поўнага вылячэння няма, але колькасць віруса зніжаецца да такога ўзроўню, што чалавек не з'яўляецца крыніцай інфекцыі.

Лячэнне і абследаванне на ВІЧ даступныя і бясплатныя. Але адзіным пытаннем застаецца фарміраванне прыхільнасці да своечасовага лячэння, якое прывядзе да таго, што з грознай інфекцыяй можна жыць як з іншымі хранічнымі захворваннямі звычайным жыццём да старасці.

Крыніца