Самый большой передвижной цирк страны - в Витебске. Шоу от шапито "13 метров" и Гомельского госцирка

Найбуйнейшы перасоўны цырк краіны — у Віцебску. Шоў ад шапіто "13 метраў" і Гомельскага дзяржцырка

Шапіто "13 метраў" і Гомельскі дзяржаўны цырк прыехалі ў Віцебск. З 28 лістапада па 13 снежня жыхарам абласнога цэнтра і яго гасцям яны прадставяць маштабную міжнародную праграму з удзелам артыстаў з Беларусі, Расіі, Кыргызстана і 30 відаў жывёл і птушак. "Цыркавая кампанія "13 метраў" (ці шапіто) працуе толькі два гады, але за гэты час палюбілася беларускай публіцы.

У многіх узнікае пытанне: чаму ў назве гэты магічны лік? Менавіта такі памер манежа ў цырку", - адзначыў дырэктар кампаніі Аляксандр Булавінцаў.

Ён распавёў, што цяперашняя праграма - гэта маштабны праект, створаны сумесна з Гомельскім дзяржаўным цыркам. Гледачу будзе прадстаўлена сапраўды грандыёзнае шоў. Яно доўжыцца 2,5 гадзіны. Перад публікай выступяць 13 артыстаў: гнуткія акрабаты і эквілібрысты, спрытныя жонглеры, пластычныя паветраныя гімнасты, бясстрашныя канатоходцы. "Упершыню ў Беларусь прыехалі канатоходцы з Кыргызстана, якія пад купалам цырка выканаюць незвычайныя трукі. З Расіі прыбыў вядомы акрабат Раман Махнёў. Ён на спартыўным вялікім батуце зробіць больш за 20 сальто і зачаравальны фінальны трук "каплю" - палёт з-пад купала ўніз галавой (таксама ў Беларусі такое яшчэ не бачылі)", - распавяла мастацкі кіраўнік цыркавой кампаніі "13 метраў" дрэсіроўшчыца Яўгенія Грабоўская.

У сапраўдным цырку ёсць жывёлы і птушкі. У гэтым іх - тры дзясяткі! галубы, гусі, азорныя кошкі, разнастайныя сабачкі, чароўныя козачкі, міні-піг, дзікабразы, танцуючы ружовы пелікан, страусы, плямісты алень парадуюць сваімі яркімі нумарамі. Гваздком праграмы стане атракцыён з дрэсіраванымі тыбецкімі якамі. Дарэчы, усе ўтрымліваюцца ў ідэальных умовах. У цыркавой сям'і гэта дзеці, да якіх вельмі беражліва ставяцца, забяспечваючы догляд кругласутачна. Сёння цырк шапіто - гэта камфортны цырк з высокім узроўнем падрыхтоўкі артыстаў. Ён не саступае і стацыянарным. Дарэчы, нават ацяпляецца. Таксама ён даступны для кожнага. Маючыя адбыцца прадстаўленні абсалютна бясплатна наведаюць людзі з абмежаванымі магчымасцямі: больш за 300 дзяцей і звыш 100 дарослых з розных раёнаў вобласці. Для чалавека ў інвалідным вазку знойдзецца месца ў VIP-ложы каля арэны. Акрамя гэтага, калі ёсць жадаючыя з раёнаў вобласці наведаць цырк, будзе арганізавана іх бясплатная дастаўка.

Гэтай зімой цыркавая кампанія "13 метраў" не будзе развітвацца з Віцебскам, а вернецца сюды вясной з новай праграмай. "Яе назва - "Таямніцы егіпецкіх пірамід". Гэта маштабныя пастаноўкі, рэквізіт, касцюмы і цыркавое прадстаўленне. Упершыню яе прадставім у Віцебску", - паведаміў Аляксандр Булавінцаў.

У Віцебску купал цырка размяшчаецца на пляцоўцы каля ГЦ "Еўраопт" і "Мацярык" на Маскоўскім праспекце, 130. У буднія дні прадстаўленні пачынаюцца ў 18:30, у выхадныя - 13:00 і 17:00. Дзецям да 5 гадоў уваход бясплатны пры наяўнасці білета ў дарослага. Пры куплі двух білетаў на першае прадстаўленне на цэнтральны сектар трэці білет у падарунак. Тэлефон для даведак: +375 29 226 28 68

Крыніца