У Віцебску падчас шэсця Дзядоў Маразоў і Снягурак адбудуцца змены руху транспарту
У Віцебску падчас шэсця Дзядоў Марозаў і Снягурак адбудуцца змены руху транспарту. Пра гэта паведамілі ў ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама.
15 снежня падчас правядзення агульнагарадской акцыі «Запалім» ёлку разам!», святочнага шэсця Дзядоў Марозаў і Снягурак, казачных персанажаў з 17.30 да 19.00 будзе абмежаваны рух усіх відаў транспарту па вуліцы Леніна ад плошчы Перамогі да плошчы Свабоды.
У перыяд абмежавання рух пасажырскага транспарту будзе ажыццяўляцца па змененых напрамках.