Депутаты областного Совета одобрили бюджет Витебской области и утвердили Инвестиционную программу

Дэпутаты абласнога Савета ўхвалілі бюджэт Віцебскай вобласці і зацвердзілі Інвестыцыйную праграму

Вынікі выканання асноўных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці за пяць гадоў і ў 2025-м годзе разгледжаны на 21-й сесіі абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання. Дэпутаты таксама адобрылі бюджэт вобласці і зацвердзілі Інвестыцыйную праграму на 2026 год.

Старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін адзначыў, што мінулая пяцігодка была часам кардынальных змен знешнеэканамічнай абстаноўкі, фарміравання новай глабальнай рэальнасці. Прадпрыемствам вобласці даводзілася шукаць альтэрнатыўныя шляхі: ад паставак сыравіны да маркетынгавай стратэгіі, дамаўляцца з новымі партнёрамі, выбудоўваць новую лагістыку, аптымізаваць задачы, каб захаваць канкурэнтаздольнасць як на знешнім, так і на ўнутраным рынках.

– Вобласць завяршае 2025 год з станоўчай дынамікай у будаўнічай і транспартнай галінах, рознічным гандлі і грамадскім харчаванні, экспарце паслуг, – падкрэсліў Аляксандр Субоцін. – У бягучым годзе выкананы ключавыя паказчыкі матрыцы задач па заработнай плаце, сукупных даходах бюджэту, інвестыцыях, уводзе жылля і вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі.

Па ацэнцы Нацыянальнага статыстычнага камітэта ў дасягненні мэт устойлівага развіцця Віцебшчына ўвайшла ў тройку лідараў (па 79 % аналізаваных паказчыкаў дасягнуты значны прагрэс і высокія вынікі).

Па выніках пяцігодкі ўдалося нівеліраваць адмоўную дынаміку і забяспечыць рост па ключавых параметрах развіцця рэгіёна: валавым рэгіянальным прадукце, аб'ёмах прамысловай вытворчасці без уліку нафтаперапрацоўкі і энергетыкі, вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, рознічным і аптовым тавараабароце, грамадскім харчаванні, пасажыраабароце, інвестыцыях, экспарце тавараў і паслуг.

У рэальным сектары эканомікі рэалізавана больш
за 190 інвестыцыйных праектаў, з іх трэць – у малых і сярэдніх населеных пунктах. Створана каля 2,5 тысячы новых працоўных месцаў.

 З кожным годам узрастае ўклад у эканоміку вобласці малога і сярэдняга бізнесу, дзе працуе каля 30% агульнай колькасці занятых у эканоміцы.

Развіваецца інфраструктура падтрымкі прадпрымальніцтва.

Адкрыты новы інкубатар у Віцебску, пашырыў свае плошчы інкубатар у Оршы, а колькасць рэзідэнтаў інкубатараў за пяцігодку ўзрасла ў 1,5 раза.

Сфарміравана 35 праектаў у рамках даручэння Кіраўніка дзяржавы «Адзін раён – адзін праект», 18 з іх ужо завершаны, створана 485 новых працоўных месцаў. Гэта вытворчасці па выпуску электратэхнічнай прадукцыі ў Браслаўскім раёне, харчовых араматызатараў у Бешанковічах, змазачных маслаў у Глыбоцкім, парфумернай і швейнай прадукцыі ў Докшыцкім раёнах і іншыя.

Прадукцыя з віцебскай маркай пастаўляецца ў 70 краін свету. Асноўным гандлёвым партнёрам вобласці па-ранейшаму застаецца Расійскай Федэрацыя. За пяцігодку ў 2 разы павялічаны пастаўкі ў Кітай, актыўна асвойваюцца рынкі Афрыкі (Егіпет, Лівія, Эфіопія, ПАР). Вырас таваразварот з Узбекістанам, Кыргызстанам.

Асвойваюцца рынкі краін Блізкага Усходу, Паўднёва-Усходняй Азіі. У разы павялічыліся пастаўкі тавараў у Іран, Ірак, Індыю.

За пяцігодку ўведзена больш за 1 млн. 600 тыс. кв. м жылля, а ў бягучым годзе аб'ём жыллёвага будаўніцтва стаў рэкордным для вобласці за апошнія 10 гадоў – 400 тыс. кв.м.

Штогод больш за 2 тысячы сем'яў паляпшаюць свае жыллёвыя ўмовы.

Акtyўна развіваліся транспарт, сацыяльная сфера.

У бліжэйшы час будзе прынята пяцігадовая Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Прыдзвіння, у якой будуць вызначаны ключавыя задачы, напрамкі развіцця і кропкі росту рэгіёна: прамысловасць, сельская гаспадарка, турызм і транспартна-лагістычныя паслугі. На пяцігодку сфарміраваны «пул» з больш чым 450 праектаў, прапрацоўваюцца крыніцы іх фінансавання. Сярод іх – стварэнне сучаснай імпартазамяшчальнай вытворчасці медыцынскіх і ветэрынарных прэпаратаў на базе ААТ «Белвітуніфарм», будаўніцтва завода па вытворчасці цэлюлозы ў Наваполацку, завода па вытворчасці крыжавана-клеевых панэляў у Талачынскім раёне і іншыя.

У планах пяцігодкі – будаўніцтва сучасных малочна-таварных комплексаў, мадэрнізацыя галіны птушкагадоўлі, рэалізацыя праектаў па будаўніцтве цяпліц (ужо зарэгістравана сумеснае з кітайскім інвестарам прадпрыемства ў Аршанскім раёне).

З 2026 года зменяцца падыходы да будаўніцтва жылля: у прыярытэце будзе ўзвядзенне арэнднага жылля ў рэгіёнах ва ўвязцы са стварэннем новых прадпрыемстваў і вытворчас

Завершыцца будаўніцтва дзіцячага сада ў Лепелі, рэканструкцыя гімназіі № 1 у Віцебску.

На карце вобласці з'явяцца новыя аб'екты сацыяльнай сферы: дзіцячыя сады ў Полацку і мікрараёне Білева Віцебска, школы ў Віцебску і Наваполацку, 4 дзіцячыя дамы сямейнага тыпу.

Завершыцца будаўніцтва новай паліклінікі ў Полацку, рэканструкцыя Віцебскай абласной клінічнай бальніцы, адбудзецца адкрыццё міжраённага цэнтра па аказанні медыцынскай дапамогі на базе Глыбоцкай ЦРБ.

Знаёмячы дэпутатаў з праектам бюджэту вобласці на 2026 год начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення аблвыканкама Яўген Карасцік адзначыў, што галоўны фінансавы дакумент мае ярка выяўленую сацыяльную накіраванасць: 62 працэнты сродкаў запланавана на развіццё сацыяльнай сферы. Прагназуецца, што выдаткі вобласці ўзрасце ў 26-м годзе на 6%, пры гэтым на сацыяльны блок – на 12%. Больш за палову сродкаў на сацыяльны блок «сыдзе» ў галіны адукацыі і аховы здароўя: на аплату працы, выкананне дзяржаўных стандартаў нароўні з фінансаваннем бягучага ўтрымання матэрыяльна-тэхнічнай базы, набыццё новага абсталявання. Найважнейшым напрамкам бюджэтнай палітыкі 2026 года стане павышэнне ўзроўню аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый.

Узрасце выдаткі мясцовага бюджэту на фізічную культуру і спорт, культуру, транспарт.

Прадугледжаны сродкі на рамонт аўтамабільных дарог, запланавана набыццё 2 трамваяў, 17 тралейбусаў, 81 аўтобуса.

Прадстаўленая Інвестыцыйная праграма развіцця вобласці разлічана на тры гады і прадугледжвае фінансаванне будаўніцтва аб'ектаў, у тым ліку выкананне праектных і пошукавых работ, а таксама фінансаванне завяршэння будаўніцтва аб'ектаў, уключаных у праграму папярэдніх гадоў. Гэта рэканструкцыя будынка сталовіцы ДРАЦ «Жамчужына» ў Лепельскім раёне, трамвайных шляхоў і кантактнай сеткі па вул. М.Горкага ў Віцебску, узвядзенне спартыўных і аздараўленчых комплексаў у Віцебску, Браславе і Шаркаўшчыне, праектаванне Лядовай арэны і рэканструкцыя музея ў Віцебску, завяршэнне вырабу праектнай дакументацыі на рэканструкцыю Багушэўскага сацыяльнага пансіяната. Усяго на будаўніцтва 193 аб'ектаў Інвестыцыйнай праграмай вобласці плануецца накіраваць каля 310 млн рублёў.

Крыніца