Магчымы туман, замаразь, удзень да -14°С. Сіноптыкі аб надвор'і ў Беларусі 21 студзеня
У Беларусі 21 студзеня будзе пераважна без ападкаў. Уночы і раніцай месцамі магчымы туман, галалёдзіца. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду будзе воблачна з праясненнямі. На асобных участках дарог – галалёдзіца. Вецер прагназуецца няўстойлівы 2-7 м/с.
Тэмпература паветра ўночы складзе 15-21 градус марозу, у некаторых раёнах – да мінус 25. Днём будзе 5-11 градусаў ніжэй за нуль, месцамі – да мінус 14.