Парламентская делегация Казахстана прибыла с визитом в Беларусь

Парламенцкая дэлегацыя Казахстана прыбыла з візітам у Беларусь

Беларусь па запрашэнні Палаты прадстаўнікоў 4-5 лютага з афіцыйным візітам наведвае парламенцкая дэлегацыя Казахстана на чале са старшынёй Мажыліса Парламента Рэспублікі Казахстан Ерланам Кошанавым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сяргеенка асабіста сустрэў ля трапа самалёта кіраўніка Мажыліса Казахстана.

Праграмай візіту казахстанскіх парламентарыяў прадугледжана правядзенне шэрагу сустрэч і перамоваў, наведванне прадпрыемстваў, а таксама памятных месцаў, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной.

Крыніца